20 красавiка 2024, Субота, 6:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тры прычыны выйсці на Дзень Волі ў Менску

29
Тры прычыны выйсці на Дзень Волі ў Менску
Вольга Нікалайчык

Чаму акцыя 25 сакавіка стане ключавой.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту Charter97.org распавяла грамадская актывістка і рэжысёрка Вольга Нікалайчык.

- У Менску з'явіліся тысячы налепак з лагатыпам легендарнага руху «Зубр», мноства плакатаў. Ці адчуваеце вы змены ў грамадстве?

- Я адчуваю, што людзям усё надакучыла і ніякія спробы запалохаць народ не пройдуць, уладам гэта не дапаможа. Калі людзі абураныя - ніхто не можа кантраляваць гэтую сілу, толькі Бог. Лукашэнка - абы хто, ён усім надакучыў. Як я напісала ўчора на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку»: «і не прэзідэнт, і не чалавек, і не беларус». Гэта нейкая істота, якая ўзурпавала ўладу. Ці хочам мы, каб Лукашэнка ператварыў Беларусь у Данбас? Лукашэнка канчаткова страціў розум і не здольны да аналізу. Відаць, што ён ідзе шляхам Януковіча.

- Назавіце тры прычыны, чаму трэба выйсці на Плошчу ў Дзень Волі?

- Першая прычына: Я ёсць, я жывая, я свабодная! Таму я, вольны чалавек, выходжу ў Дзень Волі. Бог даў нам гэтае свята ў 1918 годзе, каб мы адчулі сябе вольнымі, грамадзянамі сваёй краіны. Нашы продкі падарылі нам Магдэбурскае права, статут ВКЛ. Першая прычына - гэта сам факт Дня Волі.

Другая прычына: Я хачу, каб мяне ўбачылі мае сябры, паплечнікі, тыя, хто ведае мяне праз СМІ і выйшлі на вуліцы. Я буду там не адна.

Трэцяя прычына: Я хачу, каб мяне ўбачылі «шуняўкі», каб яны адчулі сілу народа. У іх толькі два выйсці: альбо сысці ў адстаўку і ісці працаваць на карысць грамадства шахцёрамі, будаўнікамі і зваршчыкамі, альбо ўцякаць у Расею і сядзець там ціха, як мышы пад венікам. Я хачу выйсці, каб яны пакінулі Беларусь у спакоі.

Нагадаем, лідары Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу заклікалі суграмадзян з Менска і рэгіёнаў выйсці 25 сакавіка на Дзень Волі ў цэнтр сталіцы, а 26 сакавіка - на акцыі пратэсту ў сваіх гарадах.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках