18 красавiка 2024, Чацвер, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ забараніла ўезд ва Украіну расейскай спявачцы Самойлавай

СБУ забараніла ўезд ва Украіну расейскай спявачцы Самойлавай
Юлія Самойлава

Пастанова прынятая на падставе атрыманых звестак аб парушэнні ёю заканадаўства Украіны.

Служба бяспекі Украіны забараніла на 3 гады ўезд у краіну расейскай спявачцы Юліі Самойлавай, абранай для ўдзелу ў конкурсе «Еўравізія-2017».

Пра гэта напісала ў Facebook спікер СБУ Алена Гітлянская.

«Служба бяспекі Украіны забараніла ўезд на тэрыторыю Украіны грамадзянцы Расейскай Федэрацыі Юліі Самойлавай тэрмінам на тры гады. Пастанова прынятая на падставе атрыманых звестак аб парушэнні ёю заканадаўства Украіны», - паведаміла Гітлянская.

17 сакавіка спецслужба паведаміла, што пакуль не прыняла пастановы што да магчымай забароны на ўезд у краіну Самойлавай, якая наведала Крым, для ўдзелу ў песенным конкурсе, які пройдзе ў траўні ў Кіеве.

У СБУ заявілі, што правераць пэўнасць інфармацыі аб магчымых візітах Самойлавай на паўвостраў, і пасля гэтага прымуць пастанову аб яе допуску на ўкраінскую тэрыторыю.

14 сакавіка выканаўчы дырэктар конкурсу «Еўравізія» Ён Ола Санд заявіў, што ў пытанні ўдзелу расейскай выканаўцы пастанову павінны прымаць украінскія ўлады.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках