28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі назвалі прадукты, якія ўмацоўваюць нервовую сістэму

10
Медыкі назвалі прадукты, якія ўмацоўваюць нервовую сістэму

Вітамін В12 мае сур'ёзны і рознабаковы ўплыў на стан здароўя чалавека.

Вітамін В12 - адзін з самых складаных вітамінаў, на сёння вядомых навуцы. Нават невялікі дэфіцыт гэтага вітаміну можа прывесці да анеміі выклікаць стомленасць і дэпрэсію. Сур'ёзны дэфіцыт яго прыводзіць да пашкоджанняў мозгу і цэнтральнай нервовай сістэмы.

Вітамін В12 выпрацоўваецца бактэрыямі і ўтрымліваецца ў прадуктах жывёльнага паходжання, паведамляе healthyliving.com.ua.

Сем фактаў пра вітамін В12

1. Уплывае на ўзровень энэргіі

2. Важны для нармальнага функцыянавання памяці

3. Уплывае на настрой

4. Важны для здароўя сэрца

5. Уплывае на вонкавы выгляд

6. Уплывае на страваванне

7. Абараняе ад раку

Сутачная патрэба ў вітаміне В12 складае 3 мкг на суткі. Дык у якіх прадуктах ён змяшчаецца?

9 прадуктаў з утрыманнем вітаміну В12

1. Морапрадукты. У 100 грамах малюскаў змяшчаецца 99 мкг вітаміну В12. Іншыя крыніцы вітаміну - вустрыцы і мідыі.

2. Ялавічная печань. У 100 грамах ялавічнай печані змяшчаецца 83 мкг вітаміну В12. Іншыя крыніцы вітаміну: ліверная каўбаса, курыная печань, паштэт фуа-гра.

3. Рыба. Добрыя крыніцы вітаміну В12 - гэта такія гатункі рыбы як скумбрыя, ласось, селядзец, тунец, сардзіны і стронга. У 100 грамах скумбрыі - 19 мкг вітаміну В12.

4. Ракападобныя. Гэта крабы, крэветкі, лангусты і амары. У 100 грамах крабавага мяса - 11,5 мкг вітаміну В12.

5. Чырвонае мяса. У 100 грамах ялавічыны змяшчаецца 6,2 мкг вітаміну В12.

6. Малако. У 100 грамах нятлустага малака ўтрымліваецца да 0,5 мкг вітаміну В12.

7. Ёгурт. Ёгурт - выдатная крыніца не толькі кальцыю і прабіётыкаў, але і вітаміну В12.

8. Сыры. У 100 грамах мацарэлы - прыкладна 0,5 мкг вітаміну В12.

9. Яйкі. Вітамін В12 змяшчаецца ў многіх відах яек: курыных, гусіных, качыных, перапёлчыных, а таксама ў яйках індычак.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках