19 красавiка 2024, Пятніца, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларуска стала гераіняй галівудскага трыллера

3
Як беларуска стала гераіняй галівудскага трыллера

Мянчанка здымалася разам з такімі зоркамі як Джэйк Джыленхол і Рэбека Фергюсан.

У пракат выходзіць фільм «Жывое» (Life) - фантастычны трылер рэжысёра Даніэля Эспіносы, піша gazetaby.com.

У фільме зняліся галівудскія зоркі Раян Рэйнальдс, Джэйк Джіленхол, Рэбека Фергюсан, а таксама ўраджэнка Менска Вольга Дыхавічная.

Дзеянне стужкі разгортваецца на касмічнай станцыі і будуецца вакол групы навукоўцаў, якія адпраўляюцца высвятляць, «ці ёсць жыццё на Марсе». Даследчыкам пагражае небяспека і сустрэча з пазаземнымі істотамі, а ўсяму чалавецтву - пагібель.

Напярэдадні сусветнай прэм'еры «Сплетник» узяў інтэрв'ю ў 36-гадовай актрысы, удавы знакавага рэжысёра 90-х гадоў Івана Дыхавічнага, якая жыве ў Маскве. Прапануем урыўкі:

- Як вы трапілі ў праект фільма «Жывое»? Як праходзіў кастынг і як вас зацвярджалі?

- Гэта была доўгая гісторыя. Я атрымала ліст ад студыі з прапановай паўдзельнічаць у кастынгу, вядома ж, я пагадзілася. Затым яны папрасілі мяне запісаць пробную сцэну на відэа, што я і зрабіла. Цягам двух або трох месяцаў мы кантактавалі ў інтэрнэце з агентам, кастынг-дырэктарам і прадусарам - гэта ўсё былі сталыя пробы сцэн. Толькі праз тры месяцы я атрымала запрашэнне на вочную спробу з рэжысёрам у Лондан.

- Як вы думаеце, што адыграла вызначальную ролю ў тым, што выбралі менавіта вас?

- Размова з рэжысёрам стала вызначальнай. Я зразумела, што гэта мая роля і чаго хоча рэжысёр. Гэты кантакт, напраўду, мае вялікае значэнне! Пробы і сустрэчы даюць магчымасць рэжысёру зразумець патэнцыял актора і яго мяккасць як матэрыялу. Гэтая мяккасць дае магчымасць трансфармаваць актора ў тое, што трэба для фільма. У гэтым выпадку мы абодва зразумелі, што ў нас усё атрымаецца.

- Ці працавалі вы раней у Галівудзе?

- Не, я ўпершыню працую ў вялікім студыйным праекце. У мяне, вядома, ёсць англамоўны досвед і амерыканскія працы, але гэта былі незалежныя праекты маладой дзёрзкай кінавытворчасці - не студыйныя.

Студыя - гэта іншага кшталту лайнер, які, з аднаго боку, вельмі камфортны, а з другога, яго не разгарнуць. У яго ўжо ёсць свой зададзены маршрут. Гэта два розныя тыпы: удзельнічаць у дзёрзкім, маладым і студыйным кіно ці вось у такім вялікім. Няма якасных азначэнняў, што добра, а што дрэнна - гэта проста рознае.

Напрыклад, малабюджэтнае кіно - гэта човен, які можна разгарнуць ва ўсякі бок і дазволіць яму нарэзаць нейкі новы рух. А вось з махінай (студыяй) па-іншаму: яна магутна рухаецца раней зададзеным маршрутам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках