19 красавiка 2024, Пятніца, 9:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Улады Беларусі ў паніцы

31
Мікалай Статкевіч: Улады Беларусі ў паніцы

Падначаленыя халуі вымушаныя падладжвацца пад неадэкватны псіхалагічны стан дыктатара.

21 сакавіка ў Менску затрымалі былога сябра арганізацыі «Белы легіён», аднаго з кіраўнікоў «Кнiгазбору» Міраслава Лазоўскага, кнігараспаўсюджвальнікаў Алеся Яўдаху, прыхільніка экстрэмальнага турызму і страйкболу Андрэя Дандукова, а таксама чальцоў бабруйскага вайскова-патрыятычнага клуба «Патрыёт» Вячаслава Дукшта, Яна Міхалькова, Іллю Грэка, Аляксея Абрамава, Андрэя Колмік-Ямаціна, Сяргея Барстока, Цімура Пашкевіча.

Лідар Беларускага нацыянальнага кангрэса (БНК) Мікалай Статкевіч зняпраўдзіў у інтэрв'ю «Радыё Свабода» дачыненне гэтых людзей да арганізацыі Дня Волі ў Менску:

«Я не меў кантакту з гэтымі людзьмі. Яны не маюць ніякага дачынення да арганізацыі акцыі 25 сакавіка. Але паводзіны ўладаў зразумелыя, яны ў паніцы, яны баяцца. Што б там ні казалі - сцэнары, маршруты - галоўным паказчыкам будзе колькасць людзей на акцыі. Таму што гэта будзе сведчыць аб ступені незадаволенасці грамадства. І ўлады вельмі баяцца гэтага.

Яшчэ сітуацыя звязаная з цяжкім псіхалагічным станам дыктатара, магчыма, з яго псіхічнай хваробай. А падначаленыя халуі вымушаныя падладжвацца пад гэты стан, забяспечваць ягоныя словы нейкімі довадамі. Я думаю, што затрыманыя атрымаюць некалькі дзён адміністрацыйнага арышту, але калі акцыя пройдзе, іх адпусцяць».

Мікалай Статкевіч ухваліў пастанову аргкамітэта святкавання Дня Волі ісці ў цэнтр Менска, нягледзячы на тое, якім будзе адказ з Менгарвыканкама. Але мяркуе, што галоўным арганізатарам акцыі застаецца БНК, які ён узначальвае:

«Ніякіх рознагалоссяў у мяне з аргкамітэтам няма. Напраўду адзіны, хто рыхтуе акцыю, - гэта Беларускі нацыянальны кангрэс. Ён вядзе працу для падрыхтоўкі гэтай акцыі. Што тычыцца пазіцыі заяўнікаў, то гэта пазіцыя некалькіх чалавек. Разам з тым хачу адзначыць: тое, што ў такой складанай сітуацыі гэтыя маладзёны заявілі, што шэсце пойдзе ў цэнтр горада, робіць ім гонар».

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках