Стала вядома, хто зойме крэсла галоўнага трэнера «Цмокаў-Менска»
- 22.03.2017, 17:56
- 23,882
Cамая тытулаваная баскетбольная дружына Беларусі ў найбліжэйшы час назаве новага настаўніка.
Ігар Грышчук і баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» дамовіліся аб скасаванні кантракту на пагадненне бакоў. Галоўным трэнерам мужчынскай каманды «Цмокаў» стане Аляксандр Круцікаў, піша pressball.bу.
Ігар Грышчук прыйшоў у «Цмокі» ў лістападзе 2014 года. Пад кіраўніцтвам спецыяліста «Цмокі» атрымалі 20 перамог у Адзінай Лізе ВТБ і 20 - у Кубку ФІБА і Еўрачэленджы. Пры Грышчуку «Цмокі» двойчы станавіліся чэмпіёнамі Беларусі і тройчы здабывалі кубак краіны.
Да канца сезона галоўным трэнерам мужчынскай каманды стане Аляксандр Круцікаў. Спецыяліст стаў галоўным трэнерам мужчынскай нацыянальнай каманды Беларусі ў снежні 2015 года.