28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы заклікаюць МВФ не даваць крэдыт Лукашэнку

22
Беларусы заклікаюць МВФ не даваць крэдыт Лукашэнку

У сацыяльных сетках распаўсюджваецца зварот да чыноўнікаў Міжнароднага валютнага фонду.

«Публічнае абмеркаванне гэтых пытанняў мне здаецца вельмі важным. Людзі маюць права ведаць, хто і як дапамагае рэжыму. А тыя, хто дапамагае, павінны ўсведамляць сваю адказнасць», - кажа ініцыятар акцыі Дзяніс Казакевіч.

Ён заклікае беларусаў пісаць лісты кіраўніку місіі МВФ у Беларусі Пітэру Долману і дарадцы прадстаўніцтва МВФ у Менску Юліі Лысько c патрабаваннем не даваць крэдытаў рэжыму Лукашэнкі.

Сам актывіст напісаў у сваім лісце:

«Не маглі б Вы самастойна як паважаны прафесіянал і гуманны чалавек прыпыніць усе перамовы паміж МВФ і урадам Рэспублікі Беларусь? Тысячы грамадзян Беларусі ўжо падпісалі петыцыю, і ўсе патрэбныя фармальныя працэдуры з падачай у штаб-кватэру МВФ з тлумачэннямі эканамічных абгрунтаванняў петыцыі яшчэ будуць. Аднак збор подпісаў займае час, тады як больш за 200 мірных законапаслухмяных грамадзян Рэспублікі Беларусь незаконна затрыманыя і знаходзяцца ў ІЧУ проста цяпер, калі Вы чытаеце гэтыя радкі. Прыміце правільную пастанову. Стварыце сваю рэпутацыю сабе самі».

Адрас Прадстаўніцтва МВФ у Рэспубліцы Беларусь: 220030, Менск, Валадарскага, 6

publicaffairs@imf.org

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках