20 красавiка 2024, Субота, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі з'явяцца iPhone 6 Plus CPO

2
У Беларусі з'явяцца iPhone 6 Plus CPO
ФОТА: TUT.BY

Смартфоны будуць прадавацца з 27 сакавіка ў цёмна-шэрым і залацістым колерах.

Следам за iPhone 6 з 32 ГБ памяці ў Беларусі паступяць у продаж яшчэ адны смартфоны Apple з 2014 года — гэтым разам адноўленыя iPhone 6 Plus CPO. Старонка з новымі прыладамі з'явілася на сайце крамы i-Store, паведамляе tut.by .

СРО — скарачэнне ад Certified Pre-Owned. Зазвычай, гэта смартфоны, якія ўжо былі ва ўжытку і былі выкупленыя самой Apple у рамках праграмы Trade-In. У гэтых апаратах мяняюць корпус, батарэі і няспраўныя кампаненты (калі яны ёсць). Вонкава такія смартфоны выглядаюць як новыя і адрозніваюцца ад звычайных толькі апакаваннем.

Нагадаем, iPhone 6 Plus абсталяваны 5,5-цалевымі дысплеямі з разрознасцю 1920×1080 піксэляў, двух'ядравымі працэсарамі Apple A8, 1 ГБ аператыўнай памяці, 1,2-мэгапіксэльнай франтальнай і 8 Мп асноўнай камерамі. Ёмістасць акумулятара прылады складае 2915 мАг.

Дата старту продажу, кошт і расфарбоўкі

У Беларусі iPhone 6 Plus CPO будуць прадавацца з 27 сакавіка ў цёмна-шэрым і залацістым колерах з 16, альбо з 64 ГБ памяці. Кошт 16 ГБ варыянту складзе 999 рублёў, 64 ГБ версія ацэненая на 1149 рублёў.

ФОТА: TUT.BY

Дарэчы, паводле праграмы CPO ў Беларусі ўжо прадаваліся смартфоны iPhone 5s і iPhone 6. Мяркуючы з практыкі высокага продажу адноўленых прылад, параўнальна недарагія iPhone 6 Plus таксама будуць карыстацца папулярнасцю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках