23 красавiка 2024, aўторак, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Запасы нафты ў ЗША за тыдзень выраслі вышэй за прагноз

Запасы нафты ў ЗША за тыдзень выраслі вышэй за прагноз

Камерцыйныя запасы нафты ў ЗША (выключаючы стратэгічны запас) за тыдзень выраслі на 5 млн барэляў.

Як піша «Прайм», пра гэта гаворыцца ў штотыднёвым аглядзе агенцтва энэргетычнай інфармацыі Мінэнэрга краіны.

Пры гэтым аналітыкі, апытаныя раней агенцтвам Ройтэрс, меркавалі, што запасы павялічыліся толькі на 2,8 млн барэляў, або на 0,5%, да 531 млн барэляў.

Нагадаем, што Агенцтва інфармацыі ў галіне энэргетыкі (EIA) міністэрства энэргетыкі ЗША павысіла прагнозы здабычы нафты ў краіне на 2018 год, з 9,3 млн барэляў на дзень (б/дз) да 9,5 млн б/дз. Калі прагноз апраўдаецца, налета здабыча ў краіне вырасце да максімальнага ўзроўню з 1970 года.

У сувязі з гэтым кошт нафты знізіўся амаль на 1% на таргах у панядзелак, бо інвестары працягнулі скарачэнне пазіцыі, баючыся, што рост здабычы ў ЗША нівелюе дзеянне пакта OPEC+.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках