23 красавiка 2024, aўторак, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебск напярэдадні рэвалюцыі: Над банкам – «Пагоня»

3
Віцебск напярэдадні рэвалюцыі: Над банкам – «Пагоня»

Будынак Пазямельна-сялянскага банка на пачатку 20 стагоддзя быў адным з самых характэрных у Віцебску.

Цяпер тут размяшчаецца Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны.

Будынак пачалі ўзводзіць у 1913 годзе, але праз Першую сусветную вайну работы зацягнуліся да 1917-га. Аўтарам праекта ў псеўдарускім стылі быў архітэктар Канстанцін Тарасаў. Адным з элементаў дэкору стала мазаіка з «Пагоні» на галоўным фасадзе, якая ў нязменным выглядзе захавалася да сённяшняга дня.

Выява «Пагоні» знаходзілася на тагачасных гербах горада Віцебска і Віцебскай губерні. Аднак на абодвух прысутнічала таксама імператарская карона, а на першым – яшчэ і двухгаловага арла. На мазаіцы гэтых элементаў не відаць.

Што натхніла аўтара мазаікі? У праграме «Загадкі беларускай гісторыі» на канале «Белсат» пра гэта разважаюць вядоўцы, доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч і віцебскі гісторык Людміла Хмяльніцкая.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках