16 красавiка 2024, aўторак, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У БАТЭ ёсць фінансавыя прэтэнзіі да «Крумкачоў»

У БАТЭ ёсць фінансавыя прэтэнзіі да «Крумкачоў»

Пытанне будзе разглядацца на спецыяльным пасяджэнні камітэта ліцэнзавання.

Паводле звестак «Прессбола», у ФК БАТЭ ёсць фінансавыя прэтэнзіі да «Крумкачоў».

Як расказаў першы намеснік старшыні АБФФ Сяргей Сафар'ян, пасяджэнне камітэта ліцэнзавання, які павінен разгледзець пытанне аб выдачы «Крумкачам», «Дняпру» і «Нафтану» ліцэнзій клубаў вышэйшай лігі, перанесенае на наступны тыдзень.

«Пасяджэнне адпаведнага камітэта перанесенае на наступны тыдзень — у сувязі з адсутнасцю Анатоля Капскага некалькі пытанняў пакуль застаюцца адкрытымі. Але тэндэнцыя такая: ліцэнзіі павінны выдаць усім», — адзначыў Сафар'ян.

Паводле інфармацыі журналістаў, Капскі адсутнічаў праз хваробу, а адкрытыя пытанні, звязаныя з фінансавымі прэтэнзіямі ФК БАТЭ да «Крумкачоў» — да «Дняпра» і «Нафтана» барысаўскі клуб іх не мае.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках