28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Le Monde: Кідкая і незаконная раскоша расейскай эліты пры Пуціне

11
Le Monde: Кідкая і незаконная раскоша расейскай эліты пры Пуціне
Фота: ANDREY SMIRNOV/AFP

Усё больш інфармацыйных уцечак адкрываюць уражальныя памеры карупцыі ў РФ.

Усё больш інфармацыйных уцечак сведчаць пра незаконнае ўзбагачэнне і крычыць пра раскошу расейскай эліты, піша ў Le Monde навуковы супрацоўнік Інстытута міжнародных і стратэгічных даследаванняў Эдуар Пфлемлен (пераклад – inopressa.ru).

«Агульнавядома, што пры Уладзіміры Пуціне Расея схільная да моцнага расслаення і карупцыі, якая расце, - гаворыцца ў артыкуле. - Выкрыцця аб узбагачэнні кіруючай расейскай эліты назапашваліся на працягу некалькіх месяцаў, і ў гэтым ключавую ролю адыграла адна арганізацыя. Гаворка ідзе пра «Цэнтр упраўлення расследаваннямі» (ЦУР), размешчаны ў Маскве і створаны былым магнатам Міхаілам Хадаркоўскім, пра што паведамляе The Daily Beast. Між іншым, гэтая арганізацыя выкрыла надзвычайную раскошу, у якой жыве ў элітарным закрытым пасёлку, за 12 км ад Масквы Уладзіслаў Суркоў, памочнік расейскага прэзідэнта».

«Такіх выкрыццяў цяпер незлічонае мноства, і яны зыходзяць ад розных органаў друку і не толькі. Раней у гэтым месяцы «Фонд барацьбы з карупцыяй», сайт, якім кіруе лідар апазіцыі Аляксей Навальны, абвінаваціў былога расейскага прэзідэнта, дзейнага прэм'ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева ў маштабнай карупцыі», - паведамляе аўтар артыкула.

«Жанр расследаванняў набывае вялікую папулярнасць, - запэўнівае Павел Каныгін, журналіст з «Новай газеты». - Рэпарцёры выкрываюць карупцыю людзей, самых блізкіх да Пуціна: Суркова, Сечына, Мядзведзева. Але грамадства, відавочна, пакуль не аналізуе карумпаванасць самога прэзідэнта. Ён успрымаецца як вобраз айца, творцы, таму расследаванні пра дачок Пуціна ці палац Пуціна проста тонуць у захапленні, якім акружаны лідар, людзі аддаюць перавагу трымаць яго ў тумане загадкавасці».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках