19 красавiка 2024, Пятніца, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАЭС: У Менску платных парковак стане больш

3
БАЭС: У Менску платных парковак стане больш

Колькасць платных парковачных месцаў у сталіцы плануецца павялічыць да 10 тысяч да канца года.

Платных парковачных месцаў у цэнтры Менска стане больш, паведаміў сёння старшыня праўлення Беларускай асацыяцыі экспэртаў і сюрвеераў на транспарце (БАЭС) Юрый Важнік, піша onliner.by.

— Цяпер у Менску налічваецца блізу 3 тыс. платных парковачных месцаў, да канца года іх колькасць плануецца павялічыць да 10 тыс. Праца праводзіцца ў адпаведнасці з планам. Спадзяемся, што рэалізацыя праекта дазволіць істотна разгрузіць цэнтральную частку горада, — адзначыў Юрый Важнік.

Паркоўкі можна аплаціць рознымі спосабамі: з дапамогай SMS-паведамлення і USSD-запыту, з дапамогай спецыяльна створанага дадатку, пластыкавай карткі праз банкамат, парковачнай карткі, якую можна набыць у кіёсках «Белсаюздруку», а таксама праз парковачныя тэрміналы. Разабрацца з новай сістэмай аўтааматарам дапамогуць інфармацыйныя шчыты на стаянцы. Акрамя таго, з пытаннем можна звярнуцца да супрацоўнікаў спецыяльнай інспекцыі, у абавязкі якіх уваходзіць кантроль за аплатай.

Плата за паркоўку служыць эканамічным інструментам упарадкавання транспартнай плыні і дазваляе знізіць транспартную і экалагічную нагрузку на цэнтральную частку горада, стымуляваць абарот найбольш дэфіцытных парковачных месцаў, павялічыць даходную частку бюджэту.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках