18 красавiка 2024, Чацвер, 20:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У абменніку не захацелі прымаць €20 з адарваным ражком

17
У абменніку не захацелі прымаць €20 з адарваным ражком

Ці існуюць у Беларусі патрабаванні да замежных банкнот?

- Нядаўна вярнуліся з мужам з адпачынку, пайшлі мяняць еўры, што засталіся, а купюру ў нас ледзь прынялі! Сказалі, што там адарваны ражок, - датэлефанавалася ў рэдакцыю kp.by чытачка Дар'я. - Я адразу ўспомніла, што калісьці ў нас гэтак жа не прымалі купюру 20 даляраў, бо яна была зацёртая. Атрымліваецца, з адпачынку можна прывезці грошы, якімі за мяжой расплачваюцца спакойна, а ў нас не хочуць прымаць?

У Нацбанку растлумачылі, што адзінага для ўсіх пераліку прыкмет замежных купюр у нас няма. Кожны банк сам вызначае крытэрыі, паводле якіх ён ацэньвае замежныя банкноты.

- Паводле закону банкі маюць права самастойна ўстанаўліваць патрабаванні да фізічнага стану замежных купюр: да ступені іх надарванасці, зношанасці, плям і гэтак далей, - пацвярджаюць у адным з беларускіх банкаў. – Рэч не ў тым, што праз пашкоджанні складаней вызначыць сапраўднасць купюр, а ў тым, што банк, прымаючы іх, нясе пэўныя рызыкі і выдаткі. Валюту трэба вывозіць у замежныя банкі, кожны з якіх, у сваю чаргу, таксама ўстанаўлівае патрабаванні да прыманых купюр. За пашкоджаныя банкноты ён можа прызначыць штраф або зусім адмовіцца іх прыняць. У такім выпадку банк панясе выдаткі. Некаторыя банкі могуць прапанаваць прыняць пашкоджаную купюру на інкаса, гэта значыць накіраваць яе ў замежны банк і, калі апошні прыме купюру, выдаць наўзамен цэлую. Аднак камісіі за такі тып паслугі немалыя, і выдача новай купюры ў выпадку станоўчай пастановы моцна зацягваецца.

- Атрымліваецца, што калі пашкоджаную купюру не ўзялі ў адным беларускім банку, то можна паспрабаваць звярнуцца ў іншы?

- Так, не выключана, што ў іншым банку патрабаванні да замежных купюр будуць больш мяккімі. Але яшчэ лепш адразу адмаўляцца ад пашкоджаных купюр і прасіць выдаць вам цэлыя.

Чаму ў беларускіх абменніках не прымаюць манеты?

З такой сітуацыяй многія сутыкаюцца па вяртанні з адпачынку або замежнай выправы. У кішэнях засталася гара манет, з якіх набіраецца цалкам прыстойная сума, але пры гэтым у большасці абменнікаў гатовыя прымаць толькі купюры. Каб абмяняць манеты, давядзецца пашукаць аддзяленне банка, якое займаецца такімі аперацыямі (яны ёсць, напрыклад, у Беларусбанку). Чаму манеты можна здаць не ва ўсіх абменніках?

- Абмен і проста прыём манет - клапотная і нявыгадная справа, - тлумачаць у банку. - Па-першае, для праверкі сапраўднасці замежных манет трэба закупіць спецыяльнае абсталяванне. Па-другое, тарыфы за вываз манет у замежныя банкі дастаткова высокія. А па-трэцяе, яны шмат важаць, іх цяжка сартаваць, захоўваць і вывозіць. Калісьці наш банк прымаў прыбытак ад крамаў дзюці-фры, дзе ў тым ліку былі манеты. У нас у сховішчы імі была занятая цэлая шафа, перш чым мы змаглі іх вывезці! Таму мяняць манеты банкам проста нявыгадна.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках