25 красавiка 2024, Чацвер, 19:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Die Welt: Закон аб «дармаедах» мабілізаваў беларусаў на пратэсты

3
Die Welt: Закон аб «дармаедах» мабілізаваў беларусаў на пратэсты
Фота: tut.by

Улады не ў стане супакоіць гнеў людзей.

У Беларусі ўжо больш за месяц ідуць пратэсты: людзі выходзяць на вуліцы Менску і правінцыйных гарадоў. «Але гэтым разам сярод мітынгоўцаў не толькі апазіцыянеры і дысідэнты, а, найперш, простыя і бедныя людзі, незадаволеныя дрэннай эканамічнай сітуацыяй у краіне і Лукашэнкам», - піша палітычная аглядальніца нямецкай газеты Die Welt Юлія Смірнова (пераклад – inopressa.ru).

Прычынай найбуйнейшых за некалькі апошніх гадоў пратэстаў, як гаворыцца далей, стаў дэкрэт «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», згодна з якім усе, хто афіцыйна зарэгістраваны на працы менш за 183 дні на год, абавязаны плаціць падатак дзяржаве блізу 200 еўраў за год.

Журналістка піша, што «закон аб дармаедах», як яго пагардліва называюць у Беларусі, нібыта «павінен прымусіць людзей уладкоўвацца на дрэнна аплатныя працы на дзяржпрадпрыемствах». Да прыкладу, пратэстоўка з беларускага горада Слоніма распавяла, што ў яе горадзе ёсць праца, дзе плацяць не больш за 100 еўраў, але гэтую ж суму яна павінна плаціць кожны месяц за кватэру. Закон упершыню выкарысталі мінулай восенню, і тады заплаціць грошы дзяржаве былі абавязаныя паўмільёна чалавек.

«У нас няма працы, а яны яшчэ патрабуюць ад беспрацоўных грошай. Яны лезуць у пусты партманэт», - распавядае жыхар Магілёва. Прычым аналагічная сітуацыя ў многіх беларусаў: паводле апытання беларускага дзяржаўнага статыстычнага мінімтэрства, за мінулы год даходы беларускіх сем'яў значна ўпалі ў параўнанні з папярэднім годам.

Лукашэнка, які кіруе краінай з 1994 года, «не можа супакоіць гнеў людзей. У краіне ідуць арышты, але гэта не дапамагае. Лукашэнка, відавочна, марудзіць з прыгнётам пратэстаў сілай, як ён гэта рабіў раней, бо ён зацікаўлены ў добрых стасунках з Еўрапейскім Звязам». Таксама Лукашэнка ў пачатку сакавіка аддаў загад перанесці выкананне новага закона на адзін год, але гэта не супакоіла людзей.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках