17 красавiка 2024, Серада, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Турцыі выклікаў паверанага РФ

1
МЗС Турцыі выклікаў паверанага РФ

Дыпламату была ўручаная нота ў сувязі з дзеяннямі Расеі ў Сірыі.

Як паведамляе РБК са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка МЗС Турцыі Хусэіна Мюфтуоглу, замежнапалітычнае міністэрства выказала «сур'ёзную ўстурбаванасць» часоваму паверанаму ў справах Расеі Сяргею Панову праз забойства турэцкага жаўнера курдскім снайперам, застрэленага з тэрыторыі Сірыі.

У Анкары заявілі, што адказнасць за выкананне рэжыму спынення агню на тэрыторыі, з якой страляў снайпер, ляжыць менавіта на Расеі.

Напярэдадні снайпер з тэрыторыі, якую кантралююць курдскія байцы, стрэлам праз мяжу цяжка параніў радавога турэцкага войска. Жаўнер быў дастаўлены ў шптталь, дзе і памёр.

Турэцкія ўлады паведамілі, што адкрылі агонь у адказ, аднак пры гэтым у іх няма звестак, ці атрымалася ў выніку знішчыць снайпера.

Сірыйскія курды ўклалі дамову з урадавым войскам пры пасярэдніцтве Расеі. Так, у пачатку сакавіка яны перадалі пад кантроль войскам Башара Асада горад Манбідж на ўсходзе правінцыі Алепа, адбіты ў баевікоў «Ісламскай дзяржавы».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках