24 красавiка 2024, Серада, 6:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў: Я не хварэў, не ведаю, пра што казаў Пуцін

22
Мядзведзеў: Я не хварэў, не ведаю, пра што казаў Пуцін
Дзмітрый Мядзведзеў

Прэм'ер-міністр РФ апынуўся ў няёмкай сітуацыі праз словы свайго кіраўніка.

Прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў паведаміў, што не хварэў апошнім часам. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

Мядзведзеў праводзіў сустрэчу з прадстаўнікамі малога і сярэдняга бізнэсу ў галіне авіяперавозак. Адзін з удзельнікаў выказаў радасць у сувязі з ягоным выздараўленнем.

«Ды я і не хварэў», – заявіў Мядзведзеў у адказ.

14 сакавіка прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што кіраўнік урада захварэў на грып. «Эпідэмічная сітуацыя ў нас ідзе на змяншэнне, тым не менш сітуацыя пакуль яшчэ сур'ёзная, вось Дзмітрыя Анатольевіча не збераглі», – сказаў Пуцін. На наступны дзень Мядзведзеў сустрэўся з прэзідэнтам Арменіі Сержам Саргсянам.

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў адмовіўся каментаваць словы прэзідэнта пра хваробу кіраўніка ўрада. Прадстаўніца Мядзведзева Наталля Цімакова таксама іх не каментавала.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках