25 красавiка 2024, Чацвер, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Гэта акт дзяржаўнага тэрарызму з боку Расеі

26
Парашэнка: Гэта акт дзяржаўнага тэрарызму з боку Расеі
ПЯТРО ПАРАШЭНКА

Прэзідэнт Украіны пракаментаваў забойства Дзяніса Вараненкава ў цэнтры Кіева.

У забойстве былога дэпутата Дзяржаўнай думы Расеі Дзяніса Вараненкава бачны почырк расейскіх спецслужбаў. Пра гэта сказаў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка на нарадзе з сілавікамі ў Кіеве.

Словы кіраўніка ўкраінскай дзяржавы падаў у Facebook ягоны прэс-сакратар Святаслаў Цэголка.

«Подлае забойства ў цэнтры Кіева Дзяніса Вараненкава – гэта акт дзяржаўнага тэрарызму з боку Расеі, якую ён быў вымушаны пакінуць з палітычных меркаванняў. Відавочны почырк расейскіх спецслужбаў раней неаднаразова выяўляўся ў розных еўрапейскіх сталіцах», – заявіў Парашэнка.

Вараненкаў быў адным з галоўных сведак у расследаванні справы аб расейскай агрэсіі супраць Украіны і аб ролі экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча падчас увядзення ва Украіну расейскіх войскаў, нагадаў ён.

«Мярккую не выпадковым, што забойства адбылося ў адзін дзень з дыверсіяй у Балаклеі на Харкаўшчыне», – дадаў Парашэнка.

Апоўдні 23 сакавіка ў цэнтры Кіева невядомы застрэліў экс-дэпутата Дзяржаўнай думы РФ Дзяніса Вараненкава.

14 лютага ў інтэрв'ю украінскім СМІ Вараненкаў паведаміў, што ў снежні 2016 года атрымаў украінскае грамадзянства. Следчы камітэт Расеі завочна абвінаваціў Вараненкава ў махлярстве ў асабліва вялікіх сумах і абвясціў ў федэральны вышук.

Вараненкаў даў сведчанні ГПУ паводле справы аб здрадзе Януковіча.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках