19 красавiка 2024, Пятніца, 6:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецдакладчык ПАРЕ аб Беларусі наважыў застацца ў Менску на Дзень Волі

15
Спецдакладчык ПАРЕ аб Беларусі наважыў застацца ў Менску на Дзень Волі
АНДРЭА РЫГОНІ
ФОТА: БЕЛТА

Андрэа Рыгоні змяніў свой ранейшы план з'ехаць з Беларусі 24 сакавіка.

Спецыяльны дакладчык аб Беларусі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) Андрэа Рыгоні 23 сакавіка пачынае свой візіт у Беларусь.

Як стала вядома «Радыё Свабода», літаральна за пару дзён да свайго прыезду ён выказаў жаданне пакінуць Менск не 24, як першапачаткова планавалася, а 25 сакавіка. Некаторыя палітолагі звязваюць гэтую пастанову з магчымым намерам спецдакладчыка ўласнымі вачыма ўбачыць акцыю, прысвечаную Дню Волі.

У папярэдняй праграме знаходжання ў Беларусі Андрэа Рыгоні запланаваныя сустрэчы з кіраўніцтвам краіны, старшынямі абедзвюх «палат» «нацыянальнага сходу», міністрамі замежных спраў і юстыцыі, старшынямі Канстытуцыйнага суда і Цэнтрвыбаркаму, прадстаўнікамі апазіцыі і праваабаронцамі.

На афіцыйным сайце Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы адзначаецца, што Андрэа Рыгоні здзейсніць візіт у Менск у рамках падрыхтоўкі свайго дакладу аб сітуацыі ў Беларусі. Там жа напісана, што даклад Рыгоні перадасць у Камітэт у палітычных справах і дэмакратыі Парламенцкай асамблеі ў красавіку.

Андрэа Рыгоні неаднаразова наведваў Беларусь. Яго двойчы абіралі спецдакладчыкам аб Беларусі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Першая ягоная кадэнцыя ахоплівала 2007-2009 гады. У 2014 годзе ён другі раз стаў спецдакладчыкам.

Парламент Беларусі атрымаў статус спецыяльна запрошанага пры ПАРЕ ў 1992 годзе. У студзені 1997 года Парламенцкая асамблея прыпыніла гэты статус, спаслаўшыся на мноства парушэнняў пры правядзенні так званага «рэферэндуму» ў лістападзе 1996 года.

У 1998 годзе была замарожаная заяўка Беларусі на сяброўства ў Радзе Еўропы. Прычынамі гэтага сталі адсутнасць прагрэсу ў сферы дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства права.

Акрамя таго, Беларусь - адзіная краіна ў Еўропе, дзе практыкуецца смяротнае пакаранне. Яго наяўнасць цяпер называецца асноўнай перашкодай, якая не дае аднавіць для Беларусі статус адмыслова запрошанай у Парламенцкую асамблею Рады Еўропы. Раней Еўразвяз не раз заклікаў беларускія ўлады ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне як першы крок да яго скасавання.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках