29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цыгарэты чарговым разам падаражэюць

9
Цыгарэты чарговым разам падаражэюць
ФОТА: БЕЛТА

Кошты некаторых марак цыгарэт вырастуць з 1 красавіка.

Падаражанне закране прадукцыі ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман». Так, на 2 капейкі стануць даражэйшымі цыгарэты «Мінск», «Мінск 7», «Прэм'ер», «Прэм'ер 7». Цыгарэты «Магнат», «Магнат 7», некаторыя маркі Luckies, Kent вырастуць у кошце на 5 капеек, «Фэст», «Фэст 7» - на 6 капеек. Падымуцца кошты некаторых марак цыгарэт NZ. Што тычыцца прадукцыі ТАА «Тытунь-Інвест», то цыгарэты Camel Black падаражэюць на 20 капеек, паведамляе БелТА.

Сярод імпартных цыгарэт на 5 капеек паднімуцца кошты Dunhill Dunhill Blue і Gold. Даражэюць таксама некаторыя маркі цыгарэт Aroma Rich (на 5-10 капеек), Kiss і Richmond (на 10 капеек).

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя раздробныя кошты тытунёвых вырабаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках