19 красавiка 2024, Пятніца, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гурт Naviband адпраўляецца ў проматур да «Еўравізіі»

1
Гурт Naviband адпраўляецца ў проматур да «Еўравізіі»
ФОТА: BELSAT.EU

Першай музыкі наведаюць Рыгу.

Гурт Naviband, прадстаўнік Беларусі на міжнародным конкурсе песні «Еўравізія-2017», адпраўляецца ў проматур, паведамляе БелТА.

Так, 25-26 сакавіка музыкі возьмуць удзел у pre-party «Еўравізіі» ў Рызе. Традыцыйна вечарына, арганізаваная фанатамі папулярнага песеннага конкурсу, становіцца адной з першых, дзе канкурсанты з розных краін могуць пазнаёміцца, а таксама пагутарыць з журналістамі міжнародных СМІ.

Затым 3-6 красавіка Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук адправяцца ў Тэль-Авіў, дзе таксама на промамерапрыемстве прадэманструюць песню «Гісторыя майго жыцця».

Дарэчы, канкурсанты з Беларусі ды Ізраіля выступаюць у адным паўфінале 11 траўня, і гэтая вечарына паслужыць своеасаблівай узаемнай падтрымкай прадстаўнікам дзвюх краін. Вечарынка ў Ізраілі сёлета пройдзе другім разам.

А ўжо 7-9 красавіка Naviband і здымачная група Агенцтва тэленавін будуць у Амстэрдаме, дзе возьмуць удзел у традыцыйным «Канцэрце Еўравізіі». Буйное еўрапейскае промамерапрымства ў Нідэрландах пройдзе ўжо ў дзявяты раз.

Тут сустрэнуцца практычна ўсе ўдзельнікі будучага песеннага шоў. Вечарынка ў Амстэрдаме ўважаецца за самую вялікую промападзею напярэдадні «Еўравізіі». Афіцыйныя прадстаўнікі краін-удзельніц змогуць пазнаёміцца, выканаць свае конкурсныя кампазіцыі, пагутарыць з журналістамі, якія актыўна асвятляюць папулярны песенны форум, і, вядома ж, сустрэцца з самымі адданымі фанатамі «Еўравізіі» з усёй Еўропы. Фінал міжнароднага конкурсу песні «Еўравізія-2017» адбудзецца ў Кіеве 13 траўня, паўфіналы - 9 і 11 траўня. Гурт Naviband выступіць у другой частцы другога паўфіналу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках