29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі сплачваюць 43% кошту праезду у наземным транспарце

50
Менчукі сплачваюць 43% кошту праезду у наземным транспарце

Пры гэтым жыхары сталіцы кампенсуюць 57% выдаткаў на эксплуатацыю метрапалітэна.

Менчукі сплачваюць 43,4% выдаткаў на эксплуатацыю наземнага грамадскага транспарту, паведаміў сёння намеснік начальніка галоўнай фінансавай управы Менгарвыканкама Сяргей Бурачэўскі на пасяджэнні мэрыі, піша tut.by.

— Даходы, атрыманыя ад перавозкі пасажыраў за 2016 год, з улікам выліку ПДВ сплачваюць эксплуатацыйныя выдаткі наземнага транспарту на ўзроўні 43,4% (гарадскі электратранспарт — 38,5%, аўтобусны гарадскі транспарт — 48,9%, прыгарадны — 30,1%), метрапалітэн — на 57%, — адзначыў Сяргей Бурачэўскі.

За кошт бюджэтных субсідый выплачана 55,4% выдаткаў наземнага транспарту і 26,8% метрапалітэну.

— Для зніжэння выдаткаў транспартным прадпрыемствам трэба прадоўжыць працу для аптымізацыі маршрутнай сеткі і пераразмеркавання пасажыраплыні, зніжэння выдаткаў, — адзначыў Сяргей Бурачэўскі.

Апошні раз кошт праезду ў Менску павышаўся з 21 снежня мінулага года. Праезд у гарадскім і прыгарадным транспарце ў Менску падаражэў на 5 капеек. Кошт адной паездкі на метро падняўся да 60 капеек, у наземным транспарце — да 55 капеек, у аўтобусах экспрэсных маршрутаў — да 70 капеек.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках