20 красавiка 2024, Субота, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутаты Сэйма Польшчы запатрабавалі неадкладна вызваліць затрыманых у Беларусі

6
Дэпутаты Сэйма Польшчы запатрабавалі неадкладна вызваліць затрыманых у Беларусі
Фота: charter97.org

Камісія замежных спраў Сэйма прыняла адмысловы зварот да ўраду.

Камісія замежных спраў польскага Сэйма 23 сакавіка звярнулася да польскага ўраду з заклікам прыняць неадкладныя захады для абароны рэпрэсаваных у Беларусі, паведамляе Charter97.org.

У пастанове, падпісанай старшынём камісіі Гжэгажам Схетынам, лідарам «Грамадзянскай платформы» і былым міністрам замежных спраў Польшчы, адзначаецца:

«Пазіцыя Камісіі замежных спраў Сэйма Рэспублікі Польшча, прынятая на пасяджэнні 23 сакавіка 2017 года, у пытанні крызісу ў Беларусі

Камісія замежных спраў Сэйма Рэспублікі Польшча выказвае глыбокую занепакоенасць хваляй рэпрэсій супраць удзельнікаў мірных пратэстаў, незалежных журналістаў і грамадскіх дзеячаў у Беларусі. Настойліва патрабуем ад менскіх уладаў неадкладнага спынення пераследу і вызвалення ўсіх арыштаваных і асуджаных. Камісія выказвае сваю салідарнасць з ахвярамі рэпрэсій, іх сем'ямі і блізкімі. Асабліва мы выступаем за вызваленне Анатоля Лябедзькі, Юрыя Губарэвіча, Паўла Севярынца і Віталя Рымашэўскага – арыштаваных лідараў беларускай апазіцыі, якіх сёння мы спадзяваліся прымаць у гасцях на пасяджэнні нашай камісіі.

Камісія замежных спраў звяртаецца да ўраду Рэспублікі Польшча аб неадкладным умяшанні і абароне рэпрэсаваных у Беларусі. Таксама мы чакаем таго, што рэагуючы на парушэнне грамадзянскіх правоў і дэмакратычных свабодаў, урад Рэспублікі Польшча будзе прадаўжаць падтрымку і створыць новыя ініцыятывы для падтрымкі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, асабліва для незалежных СМІ і праваабарончых арганізацый.

Камісія замежных спраў выказвае ўпэўненасць, што адзіным спосабам пераадолення сацыяльнага і эканамічнага крызісу, які сёння закрануў Беларусь, з'яўляецца пачатак уладамі дыялогу з грамадзянскай супольнасцю і дэмакратычнай апазіцыяй. Дзеянні на сустрэчу дыялогу і дэмакратызацыі, спыненне рэпрэсій, павінны быць адзіным умовай для нармалізацыі палітычных дачыненняў паміж Беларуссю і Польшчай, Беларуссю і Еўрапейскім Звязам.

Кіраўнік Камісіі

Гжэгаж Схетына»

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках