25 красавiка 2024, Чацвер, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка і Шуневіч шукаюць санкцыі

30
Лукашэнка і Шуневіч шукаюць санкцыі

За 21-22 сакавіка ў Беларусі затрыманыя 19 чалавек паводле абвінавачвання ў арганізацыі «масавых беспарадкаў».

Як паведамляе пазбаўлены ўладамі рэгістрацыі Праваабарончы цэнтр «Вясна», гэты спіс стала абнаўляецца і дапаўняецца.

Праваабаронцы збіраюць інфармацыю аб асобах, затрыманых з выстаўленнем абвінавачвання ў падрыхтоўцы «масавых беспарадкаў» паводле ч.3 арт.293 Крымінальнага кодэксу.

Частка 3 артыкула 293 КК «Масавыя беспарадкі»:

Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў «масавых беспарадках», якія суправаджаюцца ўчыненнем дзеянняў, прадугледжаных часткай першай гэтага артыкула, а таксама фінансаванне ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці

— Караюцца арыштам на тэрмін да шасці месяцаў або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.

Цяпер у гэтым спісе 17 чалавек:

Абрамаў Аляксей Анатольевіч, 1979 г. н.

Афнагель Яўген (знаходзіцца ў ЦІП на Акрэсціна)

Барсток Сяргей Пятровіч

Грэк Ілля Генадзьевіч, 1992 г. н.

Гурын Юрый (у следчым ізалятары КДБ)

Данілаў Віктар

Дашкевіч Зміцер (у следчым ізалятары КДБ)

Дукшт Вячаслаў Аляксандравіч, 1992 г. н.

Дундукоў Андрэй Вячаслававіч, 1985 г. р.

Яўдаха Аляксандр Анатольевіч, 1975 г. н. (у Следчым ізалятары КДБ)

Комлік-Ямацін Андрэй

Лазоўскі Міраслаў Уладзіміравіч, 1973 г. н.

Леўчанка Арцём (у следчым ізалятары №1)

Максім С.

Міхалькоў Ян Мікалаевіч

Пашкевіч Цімур

Стрыбульскі Сяргей (як мяркуецца, статус высвятляецца)

Сяргей Пальчэўскі (знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ)

Раман Васільеў

- Затрыманыя на гэты момант тры катэгорыі людзей: асобы, якія калісьці мелі дачыненне да «Белага легіёну», які быў афіцыйна распушчаны ў 2008 годзе; па-другое, гэта людзі, звязаныя з Бабруйскам спартовым клубам «Патрыёт», у тым ліку там было шмат трэнераў дзейных вайскоўцаў; і таксама пачалі затрымліваць маладафронтаўцаў, то бок, проста грамадскіх актывістаў», - распавяла праваабаронца Наста Лойка «Радыё Рацыі».

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках