19 красавiка 2024, Пятніца, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады РФ пайшлі на саступкі кіроўцам перад усерасейскім страйкам

7
Улады РФ пайшлі на саступкі кіроўцам перад усерасейскім страйкам
ФОТА: RBC.RU

Напярэдадні усерасейскага страйку кіроўцаў кіраўнік урада РФ падтрымаў шэраг іх прапаноў.

Прэм'ер-міністр РФ і лідар «Адзінай Расеі» Дзмітрый Мядзведзеў у чацвер, 23 сакавіка, сустрэўся з прадстаўнікамі некалькіх аб'яднанняў кіроўцаў — гэта першая сустрэча на такім узроўні за ўвесь час пратэстаў супраць сістэмы «Платон», якія пачаліся ў Расеі ў лістападзе 2015 года, піша РБК.

Напярэдадні з кіроўцамі сустракалася кіраўніцтва «Адзінай Расеі» на чале з сакратаром генеральнага савета партыі Сяргеем Няверавым, ён удзельнічаў і ў сённяшняй размове. Хоць на сустрэчы Мядзведзева з перавозчыкамі ні разу не згадвалася будучы ўсерасейскі страйк дальнабойшчыкаў, такія крокі ўладаў збольшага звязаны з вызначанай акцыяй пратэсту, мяркуе суразмоўца РБК з «Адзінай Расеі».

У пачатку сустрэчы Мядзведзеў патлумачыў, што да яго звярнуліся калегі з партыі і паведамілі аб жаданні «пагутарыць і абмеркаваць найбольш актуальныя тэмы, якія сёння існуюць у сферы аўтамабільных перавозак», піша РБК. Прэм'ер сам прыняў пастанову сустрэцца з кіроўцамі, пасля таго як выслухаў даклад Няверава аб выніках сустрэчы 22 сакавіка, паведамляе суразмоўца РБК з партыі. З ягоных слоў, тая сустрэча адзінаросаў адбылася з ініцыятывы кіроўцаў, якія самі звярнуліся ў партыю. Частка з іх рыхтавалася ўдзельнічаць ва усерасійскай акцыі пратэсту, прызначанай на 27 сакавіка.

З боку «прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнэсу ў сферы аўтаперавозак», як яны ахарактарызаваныя ў паведамленні на сайце ўрада, у сустрэчы ўдзельнічалі прэзідэнт асацыяцыі «Грузаўтатранс» Уладзімір Мацягін, дырэктар Аб'яднання добрасумленных удзельнікаў рынку перавозак «Эверэст» Павел Васееў, індывідуальны прадпрымальнік Станіслаў Мартынаў, генеральны дырэктар транспартнай кампаніі «Трансхолад» Камо Саакян і прадстаўнік аб'яднання перавозчыкаў «12 тон» Сяргей Сапронаў. Таксама ўдзельнічалі віцэ-прэм'ер Аркадзь Дварковіч і міністр транспарту Максім Сакалоў.

Пасля ўвядзення сістэмы «Платон» з'явілася некалькі аб'яднанняў кіроўцаў велікагрузаў, у якіх няма кансалідаванай пазіцыі і тактыкі. На сустрэчу да Мядзведзева не паклікалі ўсіх, быў адбор, у выніку запрасілі «лаяльных», кажа РБК крыніца ў адным з аб'яднанняў кіроўцаў. Акцыю пратэсту 27 сакавіка арганізуюць Аб'яднанне перавозчыкаў Расеі (ОПР) і Міжрэгіянальны прафзвяз кіроўцаў-прафесіяналаў (МПКП), іх прадстаўнікоў на сустрэчы з прэм'ерам не было. Прадстаўнік МПКП сказаў РБК, што ні пра якую сустрэчу з Мядзведзевым не чуў. «З 27 сакавіка мы пачынаем пасіўную акцыю — адмова ад перавозкі грузаў. У Маскве акцыя плануецца на 10 красавіка», — паведаміў ён.

Удзельнікі сустрэчы падкрэслівалі, што хочуць абмяркоўваць не толькі «Платон», але ўсе назапашаныя праблемы рынку. «Дэмпінг коштаў, перапоўненасць рынку, квоты апускаюць галіну ва ўпадніцкі стан», — паскардзіўся прэм'еру Мацягін. «Пытанне з «Платонам» актуальнае, але гэта не першачарговае пытанне на сённяшні момант. У нас пытанне звязанае з весагабарытнымі параметрамі, са штрафстаянкамі, з карупцыйнымі праявамі, якія адбываюцца на дарогах, з гэтымі паборамі, — гэта ў большай ступені людзей хвалюе», — сказаў ён. Са слоў Васеева з «Эверэста», ягонае аб'яднанне ацэньвае сістэму «Платон» станоўча: «яна вельмі многія фундаментальныя рэчы паказала, яна шмат чаго зрабіла для дзяржавы і для транспартных кампаній —паказала тых перавозчыкаў, якія гатовыя выконваць закон, працаваць чыста, не хочуць плаціць хабары». «Але ёсць кантынгент, якія парушае здаровае канкурэнтнае асяроддзе. Мы як плацельшчыкі ў сістэму «Платон» і іншых збораў, мы іх плацім. Тыя, хто гэта не робіць, жорстка дэмпінгуюць рынак грузавых перавозак і з'яўляецца нездаровая канкурэнцыя», — распавёў Васееў кіраўніку ўрада.

Як паведаміў Уладзімір Мацягін пасля сустрэчы, перавозчыкі выказалі прэм'ер-міністру і Мінтрансу некалькі прапаноў: па-першае, падняць тарыф у сістэме «Платон» не ўдвая, як запланаваў урад (з 15 красавіка тарыф павінен быць павышаны да 3,06 руб, з 1,53 руб за 1 км. — РБК), а толькі на 20%. Мядзведзеў падтрымаў ідэю паніжанай індэксацыі тарыфу, прапанаваўшы павялічыць яго на 25%. «Я думаю, мы маглі б <...> расцягнуць і падоўжыць льготны перыяд, які існуе. Гэта значыць адмовіцца цяпер, на час, ад больш жорсткіх пастаноў, якія былі прынятыя, і праіндэксаваць тарыф на найбліжэйшы час на меншыя сумы, гэта значыць на 25% да ўстаноўленага тарыфу», — заявіў прэм'ер у выніках размовы.

Па-другое, спрасціць схему для перавозчыкаў, асабліва для індывідуальных прадпрымальнікаў, у транспартным падатку і вылічэнні па сістэме «Платон», кажа Мацягін. Нарэшце, перавозчыкі прапанавалі разгледзець магчымасць льготнага дыферэнцыраванага тарыфу для тых, хто ездзіць на вялікія адлегласці. «Многія перавозчыкі праязджаюць невялікія адлегласці, а некаторыя 20-30 тысяч км за месяц ездзяць. Разгледзець такую магчымасць для тых, хто вельмі шмат выкарыстоўвае федэральныя трасы, каб праз пэўную колькасць часу і адлегласць была магчымасць плаціць меншым тарыфам, гэта толькі дапамагло б бізнэсу», — казаў Мацягін на сустрэчы з прэм'ерам. Паводле ягоных слоў, Мядзведзеў падтрымаў гэтую прапанову.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках