25 красавiка 2024, Чацвер, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Малдове пратэстуюць супраць маўчання РФ пра «Расейскую пральню»

2
У Малдове пратэстуюць супраць маўчання РФ пра «Расейскую пральню»

Кішынёў адмовіўся ад удзелу ў пасяджэнні Міжпарламенцкай асамблеі краін СНД.

Афіцыйная дэлегацыя Малдовы не паедзе ў Санкт-Пецярбург на пасяджэнне Міжпарламенцкай асамблеі краін СНД, якое адбудзецца 26-28 сакавіка, піша dw.com.

Такую пастанову прынялі чальцы Сталага бюро парламента. На брыфінгу ў Кішынёве 23 сакавіка маршалак парламента Адрыян Канду назваў прычынай адмовы адсутнасць рэакцыі Масквы на ноту пратэсту, перададзеную малдаўскімі ўладамі два тыдні таму. Канду паведаміў, што Кішынёў адправіць лісты з тлумачэннямі кіраўніцы Рады Федэрацыі РФ Валянціне Мацвіенцы і старшыню Дзяржаўнай думы Вячаславу Валодзіну.

У ноце пратэсту гаворка ішла аб тым, што малдаўскія чыноўнікі падпадаюць на расейскіх мытнях зневажальнаму надгляду і допытам, а таксама аб тым, што спецслужбы РФ не рэагуюць на запыты малдаўскіх калег з нагоды давання ім інфармацыі, звязанай з расследаваннем справы аб «Расейскай пральні» - вываду з Расеі праз малдаўскія банкі 22 млрд даляраў у 2011-2014 гадах.

Кішынёў «не байкатуе саму Садружнасць, а толькі адмаўляецца ад удзелу ў працы асамблеі», падкрэсліў Канду на брыфінгу ў чацвер. Аднак, паводле ягоных слоў, некаторыя дэпутаты парламента ўсё-ткі збіраюцца ляцець у Санкт-Пецярбург. «Але гэта яны будуць рабіць неафіцыйна і за свой кошт», - заявіў кіраўнік найвышэйшага заканадаўчага органа Малдовы.

«Вялікая памылка»

Прэзідэнт краіны Ігар Дадон, якога называюць «прарасейскім», асудзіў пастанову Сталага бюро парламента, назваўшы яго «вялікай памылкай». Яна «была прынятая не ў інтарэсах малдаўскай дзяржавы і народа», мяркуе Дадон.

Ён паведаміў, што ў Санкт-Пецярбург паедзе дэлегацыя апазіцыйнай Партыі сацыялістаў на чале з яе лідаркай Зінаідай Грачанай.

«Мы параіліся з калегамі з фракцыі і пастанавілі, што возьмем удзел у пасяджэнні Міжпарламенцкай асамблеі, хай нават за свой кошт», - цытуюць мясцовыя СМІ ейныя словы.

Малдова з'яўляецца сябрам Міжпарламенцкай асамблеі СНД з 1997 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках