20 красавiка 2024, Субота, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сцяна Шчоткінай» у Менску зноў «сплывае мірам»

47
«Сцяна Шчоткінай» у Менску зноў «сплывае мірам»

Цяпер сцяну ўпрыгожвае выслоўе Марціна Лютэра Кінга.

Цяпер на так званай «сцяне Шчоткінай» з'явілася выслоўе Марціна Лютэра Кінга: «Ніколі не забывайце: усё, што рабіў Гітлер у Нямеччыне, было законным».

Пра гэта паведамляе «Еўрарадыё».

Марцін Лютар Кінг — вядомы змагар за грамадзянскія правы чарнаскурых амерыканцаў. Ён быў застрэлены ў 1968 годзе.

«Сцяна Шчоткінай» ў адным са сталічных панадворкаў атрымала вядомасць сярод менчукоў некалькі тыдняў таму. Тады на ёй з'явіўся партрэт экс-міністаркі працы Марыяны Шчоткінай з надпісам «Гэта я прыдумала падатак на беспрацоўе». Гэта графіці праіснавала некалькі гадзін, пакуль яго не знішчылі супрацоўнікі ЖЭС.

Пазней работнікі ЖЭС паспяхова змагаліся з наступнымі графіці на гэтай сцяне: надпісам «Вы самі ўсё разумееце», партрэтамі старшыні савета рэспублікі Міхаіла Мясніковіча.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках