23 красавiка 2024, aўторак, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Просты рабочы: Дастаў гэты псіхоз, заўтра іду на Плошчу

5
Просты рабочы: Дастаў гэты псіхоз, заўтра іду на Плошчу
ФОТА: EPA

Дзеянні ўладаў яшчэ больш настроілі беларусаў на пратэст.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў беларускі журналіст Зміцер Галко.

«Сустрэліся цяпер з сябрам. Ён кіроўца, кладаўшчык і грузчык. Працуе без перадыху, некалькі гадоў наогул без выхадных працаваў. У яго двое маленькіх дзяцей.

Кажа, што калі патрапіць на 10-15 дзён пасля 25-га, то яго, магчыма, звольняць.

І ўсё роўна ідзе. Абдумвае, галадаць яму ў камеры ці не галадаць.

Чаму ідзе? Ён не п'е, даволі добра зарабляе, сілкуецца сціпла, у цэлым не імкнецца да матэрыяльных каштоўнасцяў, але на дзяцей, кажа, стае з нацяжкай.

Да раздражнення і злосці. Але галоўнае - дастаў гэты псіхоз, калі ўжо пачалі калечыць людзей і пажары ім у пад'ездах ладзіць, каб азадкі ў сваіх ўладных крэслах зберагчы.

Такія справы».

Нагадаем, акцыя ў Менску на Дзень Волі пачнецца заўтра а 14.00 на пляцоўцы ля Акадэміі Навук.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках