19 красавiка 2024, Пятніца, 21:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка АНТ

58
Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка АНТ
МАРАТ МАРКАЎ
ФОТА: БЕЛТА

На прапанову дыктатара Марат Маркаў узначаліў тэлеканал замест Рыгора Кісяля.

Старшынёй праўлення ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» прызначаны Марат Маркаў, паведамляе тэлеканал АНТ.

Сход акцыянераў АНТ падтрымаў прапанову Лукашэнкі аб прызначэнні Марата Маркава кіраўніком тэлеканала.

Раней Марат Маркаў займаў пасаду намесніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі.

Марат Маркаў нарадзіўся ў 1969 годзе ў Лунінцы. Выпускнік вайсковага вучылішча (цяпер Вайсковая акадэмія), затым скончыў юрыдычны факультэт Белдзяржуніверсітэта.

Трэцюю вышэйшую адукацыю атрымаў у Акадэміі кіравання пры Лукашэнку.

Да снежня 2011 года працаваў загадчыкам аддзела ў рабоце з грамадскімі аб'яднаннямі ў адміністрацыі Лукашэнкі. Пасля гэтага — намеснікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі. На канале «Беларусь 1» ён вёў аўтарскую праграму «Буйным планам».

Раней гэту пасаду амаль 15 гадоў узначальваў Рыгор Кісель. Ён таксама прыйшоў на гэтую пасаду на ўзгадненне з Лукашэнкам.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках