29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі велагоншчык перамог у каманднай гонцы ў Італіі

1
Беларускі велагоншчык перамог у каманднай гонцы ў Італіі

Браніслаў Самойлаў стаў пераможцам гонкі ў складзе польскай веласуполкі.

Беларускі велагоншчык Браніслаў Самойлаў стаў пераможцам каманднай гонкі ў складзе польскай веласуполкі CCC Sprandi Polkowice на першым этапе шматдзённай велагонкі Settimana Internazionale Coppi e Bartali ў Італіі, паведамляе БелТА.

Каманды ў гэтай гонцы былі падзеленыя на квартэты. Усяго на старт выйшла 50 чацвёрак. Польская Sprandi, у якую быў уключаны і Браніслаў Самойлаў, прадэманстравала найлепшы час на дыстанцыі 13,3 км (14 хв. 57 сек.), апярэдзіўшы на дзве секунды каманду Team Sky.

Французы з Direct Energie саступілі 13 секунд і занялі трэцяе месца. Удзел у шматдзёнцы бярэ таксама кантынентальная каманда велаклуба «Менск». Першы менскі квартэт (Аляксандр Галаваш, Сяргей Папок, Яўген Собаль, Эдуард Ворганаў) паказала 24-ы вынік - 15 хв 50 сек., другая чацвёрка (Алег Агіевіч, Станіслаў Бажкоў, Канстанцін Клімянкоў, Раман Раманаў) праехала дыстанцыю з 26-м часам - 15 хв 52 сек.

Яшчэ адзін беларус Ілля Кашавы (каманда Wilier Triestina) заняў са сваёй чацвёркай 37-е месца. Пасля першага этапу гонкі, які складаўся з двух паўэтапаў (каманднае «раздзяленне» прайшло ў другой палове дня, а раніцай удзельнікі праехалі групавую гонку 98 км), найлепшым з беларусаў у генеральнай класіфікацыі з'яўляецца гоншчык «Менска» Станіслаў Бажкоў, які займае 50-е месца.

Яго адставанне ад лідзіруючага француза Ліліяна Кальмжана з Direct Energie складае 1 хв 05 сек. Наперадзе ў гоншчыкаў яшчэ тры этапы. Велагонка ў Італіі завершыцца 26 сакавіка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках