28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Някляеў: БНК правядзе акцыю на Дзень Волі годна

2
Уладзімір Някляеў: БНК правядзе акцыю на Дзень Волі годна
Уладзімір Някляеў

Палітык заклікаў беларусаў быць мужнымі і выйсці 25 сакавіка на Марш а 14.00 ля Акадэміі Навук.

Аб гэтым адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, паэт і палітык Уладзімір Някляеў заявіў у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

«Мы пастараемся правесці акцыю на Дзень Волі годна. І так, як мы казалі, - мірнае шэсце з патрабаваннем рэформаў і перамен у нашай краіне.

Гэтыя перамены ўжо наспелі. І іх зацягванне пагражае будучаму нашай краіны. Гэтак жа, як пагражае будучаму нашай краіны тое, што цяпер робіць Лукашэнка, у якога, па-мойму, проста нервовы зрыў, калі не штосьці больш сур'ёзнае. Рэжым не разумее, што адбываецца ў Беларусі і ў свеце. Ён занепакоены толькі адным - утрыманнем улады», - сказаў Някляеў.

Палітык плануе да заўтра вярнуцца з Варшавы ў Беларусь і ўзяць удзел у шэсці:

«Вяртаюся ў Беларусі і збіраюся быць на акцыі 25 сакавіка. Акрамя нас ніхто нашу краіну не выратуе, ніхто не будзе за яе змагацца. Нягледзячы ні на што, будзьце мужнымі і выбірайце тыя варыянты, ад якіх будзе залежаць і ваш лёс, і лёс Беларусі».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках