29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жан-Клод Юнкер: Выхад з ЕЗ абыдзецца Брытаніі прыкладна $62 мільярды

Жан-Клод Юнкер: Выхад з ЕЗ абыдзецца Брытаніі прыкладна $62 мільярды
ЖАН-КЛОД ЮНКЕР
ФОТА: AP

Вялікая Брытанія не зможа рабіць выгляд, што ніколі не была чальцом ЕЗ.

Юнкер заявіў, што кампенсацыя, якую прызначаць Лондану, не з'яўляецца санкцыяй або пакараннем за Brexit, піша «Гордан».

Паводле падлікаў Еўрапейскай камісіі, за выхад з Еўрапейскага Звязу Лондану давядзецца заплаціць блізу €50 млрд ($62 млрд). Пра гэта ў інтэрв'ю BBC News распавёў кіраўнік Еўракамісіі.

Дакладную суму, са слоў Юнкера, спецыялісты падлічаць.

Кіраўнік Еўракамісіі дадаў, што Вялікая Брытанія не зможа рабіць выгляд, што ніколі не была чальцом ЕЗ. У той жа час, падкрэсліў Юнкер, Еўразвяз не спрабуе «пакараць» Лондан за пастанову аб Brexit.

На рэферэндуме аб выхадзе Вялікай Брытаніі з Еўрапейскага Звязу, які адбыўся 23 чэрвеня 2016 года, 51,9% брытанцаў прагаласавалі за выхад краіны з супольнасці, 48,1% хацелі застацца ў ЕЗ. Большасць жыхароў Шатландыі і Паўночнай Ірландыі прагаласавалі за захаванне знаходжання краіны ў ЕЗ.

Урад Вялікай Брытаніі ўнёс на разгляд парламента законапраект аб пачатку афіцыйнай працэдуры выхаду Злучанага Каралеўства з Еўразвязу 26 студзеня. Парламент краіны прыняў яго ў канчатковым выглядзе 14 сакавіка. 16 сакавіка згоду на Brexit дала каралева Вялікай Брытаніі Элізабэт II.

Прэм'ер Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй мае намер запусціць працэс выхаду краіны з ЕЗ 29 сакавіка. Найбліжэйшым часам яна наведае Уэльс, Шатландыю і Паўночную Ірландыю, каб выслухаць іх меркаванне аб Brexit.

Еўрапейская рада павінна абмеркаваць сваю пазіцыю ў перамовах аб выхадзе Вялікай Брытаніі з ЕЗ 29 красавіка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках