28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рональд Рэйган: Божа, блаславі Беларусь!

13
Рональд Рэйган: Божа, блаславі Беларусь!

Як адзін з найвялікшых прэзідэнтаў ЗША віншаваў беларусаў з Днём Волі.

40-ы прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган 24 сакавіка 1988 года звярнуўся да беларусаў з афіцыйным віншаваннем у гонар Дня Волі.

Тэкст віншавання апублікаваў сайт Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

«Сардэчныя прывітанні амерыканскім беларусам і ўсім, хто адзначае 70-ю гадавіну беларускай незалежнасці. Святкаванне гэтай гадавіны паказвае ўпартасць беларусаў у сваім жаданні жыць у свабодзе і незалежнасці. Таксама гэта кажа аб увекавечанні гордай і старажытнай спадчыны, для захавання якой беларусы робяць так шмат.

Я далучаюся да вас ва ўвекавечанні гераізму Беларусі перад тварам вайны і шматгадовага ціску. Саветы і далей пераследуюць тых, хто выступае ў абарону свае рэлігіі, мовы, гісторыі, культуры і Богам даных правоў чалавека.

Смелыя і красамоўныя галасы ўсё яшчэ сведчаць аб нязломным духу Беларусі. Я спадзяюся разам з вамі, што прыйдзе дзень, калі народ Беларусі зноў будзе вольны, каб увасобіць свае нацыянальныя памкненні.

Блаславі вас Бог, і блаславі, Гасподзь, Беларусь», - гаварылася ў афіцыйным віншаванні Рэйгана.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках