18 красавiка 2024, Чацвер, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палова аўтамабілістаў у Менску не аплачваюць паслугі платных парковак

14
Палова аўтамабілістаў у Менску не аплачваюць паслугі платных парковак

З 1 рубля, які аўтамабіліст плаціць за паркоўку, 70 капеек ідзе ў бюджэт Менска.

«Плата за паркоўкі — спосаб прымусіць менчукоў не ездзіць на асабістых аўтамабілях», — заявіў на канферэнцыі аб устойлівай гарадской мабільнасці галоўны інжынер ГА «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» Пётр Пруднікаў, піша tut.by.

Менск, і асабліва — яго цэнтр, задыхаецца ад аўтамабіляў і адзін з захадаў, каб разгрузіць яго ад асабістага транспарту — платныя паркоўкі.

— Перш, чым увесці плату за паркоўку, мы вывучылі попыт на пэўную тэрыторыю. Напрыклад, у Верхнім горадзе раней паркоўка каштавала 2 рублі за 1 гадзіну. Але пры такім кошце ахвотных патрапіць туды было шмат, таму кошт паркавальнай гадзіны павялічылі да 5 рублёў. Сітуацыя змянілася — свабодныя месцы там ёсць і калі аўтамабілісту трэба туды заехаць, то ён заедзе, — распавёў Пётр Пруднікаў.

Паводле праведзенага прадпрыемствам маніторынгу, за паркоўку цяпер плацяць добраахвотна блізу 50% аўтамабілістаў. Толькі частка з тых, хто атрымаў ліст аб неаплаце, тэлефануюць і пытаюцца, што ім рабіць.

— Мы прапануем заплаціць за паркоўку, яны аплачваюць. Але ёсць людзі, якія не адну сотню разоў не плацілі за паркоўку. Цяпер мы не можам наўпрост прыцягнуць да адказнасці чалавека, якія не заплаціў за паркоўку. А, напрыклад, у Англіі і аўто за гэта могуць канфіскаваць.

Паводле звестак Пятра Пруднікава з 1 рубля, які аўтамабіліст плаціць за паркоўку, 70 капеек ідзе ў бюджэт горада Менска.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках