25 красавiка 2024, Чацвер, 5:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Politiken: Нямеччына абавязаная спыніць расейскі газ

10
Politiken: Нямеччына абавязаная спыніць расейскі газ
ФОТА: AFP

Ангела Мэркель заслужана ўважаецца за сусветнага лідара, здольнага падтрымліваць стабільнасць у Еўропе.

Калі нямецкая канцлерка Ангела Мэркель нядаўна наведала Вашынгтон, многія апісалі гэта як сустрэчу Дональда Трампа з лідарам вольнага свету. Але гэта было толькі напалову жартам, піша дацкае выданне Politiken (пераклад – inosmi.ru).

Многія заслужана ўважаюць Мэркель за сусветнага лідара, здольнага падтрымліваць стабільнасць, у той час як прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін бессаромна і ўсімі магчымымі сродкамі спрабуе дэстабілізаваць заходнія дэмакратыі ды інстытуты, якія аб'ядноўваюць іх.

Але што тычыцца дэбатаў аб расейскім газе ў ЕЗ, Ангела Мэркель, на жаль, адыгрывае значна менш збалансаваную ролю. Яна наважыла не рэагаваць на недвухсэнсоўныя заклікі шматлікіх партнёраў у ЕЗ выпрацаваць агульны курс у дачыненні да газаправода, які называецца «Паўночная плынь — 2». Такім чынам яна дазваляе Пуціну цкаваць краіны ЕЗ. І калі ўсё ператвараецца ў грубую палітыку сілы, невялікія дзяржавы вымушаныя саступаць пад моцным націскам.

Прэм'ер-міністр Ларс Лека Расмусэн (Lars Løkke Rasmussen) у 2010 годзе ўхваліў першы варыянт «Паўночнай плыні». Трубаправод з Расеі да ўсходняга ўзбярэжжа Нямеччыны праходзіць у дацкіх тэрытарыяльных водах. А цяпер Расея хоча пракласці яшчэ адзін трубаправод гэтым маршрутам так, каб ён патэнцыйна мог зрабіць непатрэбнымі існыя трубаправоды ва Украіне. Гэта будзе моцным ударам па ўкраінскай эканоміцы.

Менавіта таму магутныя сілы ў ЗША таксама выступаюць супраць «Паўночнай плыні — 2», а Вашынгтон рэзка запатрабаваў, каб Данія і ЕЗ адмовіліся ад гэтага праекта.

Але Еўрапейская камісія пакуль не выстаўляе пярэчанняў. Праект не звязаны з правіламі ЕЗ, як заявіла нядаўна Маргрэтэ Вестагер (Margrethe Vestager).

Нямеччына на чале з канцлеркай Мэркель — вялікая прыхільніца «Паўночнай плыні — 2», якая патэнцыйна можа зрабіць краіну цэнтральным размеркавальнікам газу ва ўсёй Заходняй і Цэнтральнай Еўропе.

Таму дацкі ўрад патрапіў у амаль бязвыхаднае становішча. Інстынкт патрабуе прытрымлівацца закліку Вашынгтона, але выступаць у адзіночку супраць Берліна і Масквы немагчыма. Мыш проста не можа тупаць так моцна.

Развязаннем з'яўляецца агульная дамова з неабходнымі гарантыямі для іншых краін ЕЗ і Украіны аб кампрамісе, кошце і магчымай кампенсацыі.

Адказнасць за такую пастанову кладзецца не на бюракратаў у Брусэлі ці чыноўнікаў кіравання пытаннямі энэргетыкі. Адказнасць прымае на сябе Ангела Мэркель. Становішча абавязвае, калі ты лідар вольнага свету.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках