25 красавiка 2024, Чацвер, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Ганнушкіна ўвайшла ў топ-50 сусветных лідараў паводле версіі Fortune

Святлана Ганнушкіна ўвайшла ў топ-50 сусветных лідараў паводле версіі Fortune
Святлана Ганнушкіна

Дзейнасць фонду «Грамадзянскае садзейнічанне» дапамагла больш чым 50 тысячам чалавек.

Праваабаронца Святлана Ганнушкіна ўвайшла спіс топ-50 сусветных лідараў паводле версіі Fortune і заняла ў ім 29-е месца. Выданне адзначае (пераклад – «Радыё Свабода»), што дзейнасць фонду «Грамадзянскае садзейнічанне», заснаванага Ганнушкінай, дапамагла больш чым пяцідзесяці тысячам чалавек і паўплывала на законы аб уцекачах у Расеі. Нягледзячы на гэта, расейскія ўлады ўключылі арганізацыю ў рэестр «замежных агентаў».

Другім расейцам у рэйтынгу Fortune стаў адзін з заснавальнікаў Mail.ru Юрый Мільнер, які падтрымлівае даследаванні ў пошуку прыкмет жыцця ў сусвеце. Ён заняў 40-е месца.

У спіс, складзены выданнем, увайшлі такія палітычныя, грамадскія, рэлігійныя і навуковыя дзеячы, як Папа Рымскі Францішак, вынаходнік і мецэнат Ілан Маск, канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель і прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо.

У лістападзе мінулага года Святлана Ганнушкіна ўдастоілася ўзнагароды «За годны лад жыцця» (таксама вядомай як «Альтэрнатыўная Нобелеўская прэмія»). Заснавальнікі прэміі тады адзначылі справядлівае стаўленне фонду Ганнушкінай да ўцекачоў і мігрантаў і яго працу для развіцця талерантнасці ў Расеі. Сама праваабаронца паабяцала накіраваць атрыманыя сродкі на набыццё прадуктаў харчавання для ўцекачоў і развязанне іх праблем з жыллём.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках