23 красавiка 2024, aўторак, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія СМІ: Беларуская апазіцыя заклікае да салідарнасці

1
Польскія СМІ: Беларуская апазіцыя заклікае да салідарнасці

Як Польшча калісьці атрымала падтрымку дэмакратычнай апазіцыі і падполля, так і палякі сёння павінны дапамагчы беларусам.

23 сакавіка ў Сейме Польшчы адбылося экстраннае пасяджэнне Камісіі замежных спраў у сувязі з крызіснай сітуацыяй у Беларусі. Пасяджэнне камісіі вялі лідар партыі «Грамадзянская платформа», былы міністр замежных спраў Польшчы Гжэгаж Схетына і намеснікі старшыні камісіі Роберт Тышкевіч («Грамадзянская платформа») і Пшэмыслаў Чарнецкі («Права і справядлівасць»), піша польскі партал Wiadomo.co (пераклад - Charter97.org).

«Мы павінны падтрымаць нашых беларускіх сяброў», - сказаў Гжэгаж Схетына, кіраўнік Камісіі замежных спраў.

Камісія прыняла адмысловую рэзалюцыю, у якой «патрабуе вызваліць усіх арыштаваных і рэпрэсаваных, заклікае польскі ўрад да рашучых дзеянняў»

«Цяпер у Беларусі пануе палітычны і эканамічны крызіс», - распавёў кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі.

Польшча павінна быць голасам свабоднай Беларусі ў Еўропе

«Як Польшча некалі атрымала падтрымку дэмакратычнай апазіцыі і падполля, так мы сёння павінны дапамагчы ў гэтым нашым беларускім сябрам. Для гэтага мы і праводзім гэтую сустрэчу, таму такая актыўная дзейнасць Камісіі замежных спраў Сейма ў гэтым пытанні», - сказаў Схетына.

У рэзалюцыі, аднагалосна прынятай учора, дэпутаты патрабуюць неадкладнага вызвалення ўсіх арыштаваных і рэпрэсаваных грамадскіх дзеячаў, журналістаў, грамадзян, якія бралі ўдзел у акцыях пратэсту ў Беларусі. Яны таксама заклікаюць польскі ўрад узмацніць падтрымку праваабарончых арганізацый і незалежных СМІ ў Беларусі, актыўна прадстаўляць інтарэсы Беларусі на еўрапейскай арэне.

«Вельмі важна, каб Польшча была голасам свабоднай і дэмакратычнай Беларусі ў Еўропе. Так заўсёды было і так павінна быць і далей», - распавёў дэпутат Роберт Тышкевіч, намеснік старшыні Камісіі замежных спраў. Ён быў арганізатарам сустрэчы, на якую, на жаль, не змаглі прыехаць усе запрошаныя.

«Кіраўнікі апазіцыйных палітычных партый, запрошаныя намі, каб абмеркаваць сітуацыю ў Беларусі, сёння знаходзяцца ў зняволенні, яны былі прысуджаныя да 15-ці і 12-ці дзённых арыштаў», - растлумачыў Схетына.

У Беларусі пануе эканамічны і палітычны крызіс. З сярэдзіны лютага ў розных гарадах праходзяць акцыі пратэсту супраць так званага падатку на «дармаедства». Пратэстоўцы патрабуюць правядзення дэмакратычных парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў. З пачатку сакавіка пачаліся затрыманні ўдзельнікаў і арганізатараў дэманстрацый. Большасць з іх атрымалі штрафы і адміністрацыйныя арышты.

«Сітуацыя ў Беларусі аналагічная той, якая была сем гадоў таму, калі супраць апазіцыі і грамадзянскай супольнасці ў Менску рэжым ужыў сілу», - распавёў адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэса, паэт і палітык Уладзімір Някляеў.

«У нас новая сітуацыя, якая патрабуе хуткага рэагавання. На жаль, паляпшэнне стасункаў паміж польскімі ўладамі і ўрадам Беларусі прывяло да скарачэння падтрымкі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі», - сказаў Алесь Бяляцкі.

Апазіцыя накіравала адкрыты ліст у Сейм і Сенат Польшчы: «Толькі кампраміс і перамовы ўладаў з апазіцыяй могуць сёння выратаваць незалежнасць Беларусі і спыніць падзенне краіны ў глыбіні сацыяльнага хаосу і рэгіянальнай нестабільнасці. Самі беларускія ўлады не ў стане гэтаму перашкодзіць».

Палітыкі ўжо на мінулым тыдні заклікалі адрэагаваць на сітуацыю ў Беларусі, рэакцыя на рэпрэсіі, накіраваныя супраць апазіцыі ў Беларусі, «будзе тэстам для польскай дыпламатыі».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках