29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ніхто, акрамя нас!»: «Нёман» выпусціў рыцарскае відэа да фіналу Кубка Беларусі

1
«Ніхто, акрамя нас!»: «Нёман» выпусціў рыцарскае відэа да фіналу Кубка Беларусі

Клуб з Горадні прадэманстраваў іміджавае відэа да фінальнай серыі Кубка Беларусі супраць менскага «Юнацтва».

Відэакадры з фрагментамі рыцарскіх баёў і хакейных матчаў суправаджаюцца песняй «Лютасць» у выкананні маскоўскага гурта «Стольны градЪ», паведамляе tut.by.

Яшчэ падчас паўфінальнай серыі супраць «Гомеля» галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў прыходзіў на пасляматчавую прэс-канферэнцыю ў цішотцы з выявай Кубка і надпісам «Ніхто, акрамя нас!».

Настаўнік «Юнацтва» Міхаіл Захараў адгукнуўся на перфоманс настаўніка гарадзенскай каманды так: «Ці няма жадання адказаць? Дык мы і адкажам. Гульнёй», - цытуе трэнера менчукоў «Прессбол».

Напярэдадні фіналу экстралігі гульцы і трэнеры «Юнацтва» ўшанавалі памяць Руслана Салея і ўсклалі кветкі да ягонага помніка.

Матчы фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі (да 4 перамог) запланаваныя на 25 і 26 сакавіка (у Менску), 29 і 30 сакавіка (у Горадні) і, калі спатрэбіцца, на 1 красавіка (у Менску), 3 красавіка (у Горадні) і 5 красавіка (у Менску).

Уладальнік Кубка атрымае таксама тытул чэмпіёна Беларусі і тур у Лігу чэмпіёнаў. Пераможцу рэгулярнага сезону належыць тур у Кантынентальны кубак. Калі «Юнацтва», якое перамагло ў рэгулярнай гульні, здабудзе і Кубак, то пропуск у Кантынентальны кубак фіналісту дастанецца плэй-оф.

Раней «Юнацтва» і «Нёман» двойчы сустракаліся ў фінальных серыях чэмпіянату Беларусі. У 2011 годзе золата здабыло «Юнацтва», у 2014 годзе чэмпіёнам краіны стаў «Нёман».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках