23 красавiка 2024, aўторак, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя ў Парыжы: Беларусы, супраціўляйцеся!

11
Акцыя ў Парыжы: Беларусы, супраціўляйцеся!
ФОТА: TUT.BY

У Парыжы прайшла акцыя ў падтрымку беларусаў.

У Парыжы насупраць будынка беларускай амбасады прайшоў пікет у падтрымку затрыманых удзельнікаў «Маршаў недармаедаў». Са слоў відавочцаў, у акцыі ўзялі ўдзел блізу 15 чалавек, сярод якіх былі беларусы, расейцы і французы, паведамляе tut.by.

Пікет арганізаваны беларусамі, якія жывуць у Парыжы, пры падтрымцы асацыяцыі «Новыя дысідэнты».

«Удзельнікі акцыі выказваюць падтрымку ўсім затрыманым пасля „Маршаў недармаедаў“ і патрабуюць ад беларускіх улад скасаваць дэкрэт № 3, спыніць рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў, рэфармаваць палітычную сістэму і эканоміку краіны», — гаворыцца ў прэс-рэлізе асацыяцыі.

Прысутныя зачыталі ліст да амбасадара Беларусі ў Францыі Паўла Латушкі з патрабаваннем спыніць пераслед у Беларусі, а затым кінулі ліст у паштовую скрыню амбасады. Пра гэта распавёў відавочца, журналіст Андрэй Вайтовіч.

Таксама з заявай з нагоды масавых затрыманняў у Беларусі выступіла амбасада Францыі ў Менску.

«Францыя выказвае заклапочанасць хваляй арыштаў, якая праходзіць цяпер у Беларусі і ахапіла кіраўнікоў апазіцыі, актывістаў, грамадзян, журналістаў у сувязі з іхнім удзелам у мірных дэманстрацыях. Францыя нагадвае аб сваёй прыхільнасці свабодзе маніфестацый, сходаў, асацыяцый і слова», — гаворыцца ў паведамленні амбасады.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках