25 красавiка 2024, Чацвер, 4:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ хоча аднавіць перамовы аб вольным гандлі з ЗША

ЕЗ хоча аднавіць перамовы аб вольным гандлі з ЗША

Перамовы могуць аднавіцца пасля заканчэння фармавання адміністрацыі Трампа.

Еўрапейскі Звяз паспрабуе аднавіць перамовы аб вольным гандлі з ЗША пасля заканчэння фармавання новай адміністрацыі прэзідэнта Дональда Трампа. Пра гэта паведаміла еўрапейская камісарка гандлю Сэсілія Мальстрэм, паведамляе Укрінформ.

"Як толькі закончыцца фармаванне новай адміністрацыі ЗША, мы яшчэ раз паглядзім, ці ёсць магчымасць аднавіць перамовы і што можна зрабіць для спрашчэння гандлю", - сказала яна.

Мальстрэм падкрэсліла, што перамовы аб Трансатлантычным гандлёвым і інвестыцыйным партнёрстве, якое павінна ўвесці прынцыпы вольнага гандлю паміж ЕЗ і ЗША, пакуль замарожаныя, аднак могуць аднавіцца.

"Мы дагэтуль перакананыя, што існуе добрая магчымасць спрасціць гандаль паміж ЕЗ і ЗША. Зрэшты, ёсць і шмат перашкод", - адзначыла еўракамісарка.

У той жа час Мальстрэм дадала, што спрашчэнне гандлю - у інтарэсах амэрыканскага бізнэсу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках