16 красавiка 2024, aўторак, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенец: «Мы – людзі!»

4
Гарадзенец: «Мы – людзі!»

Беларусы актыўна адзначаюць Дзень Волі.

«Мы – людзі! Хлеба, солі, зямлі, волі! 21 стагоддзе на дварэ. Ёсць піраміда патрэбаў Маслоў, калі мне кажуць: Што ты яшчэ хочаш? Аўто ёсць, кватэра ёсць, што табе яшчэ трэба?

А што, я павінен ездзіць на возе? У лапцях хадзіць? Мне кажуць базіснымі разуменнямі. «У цябе ж усё ёсць». У 21 стагоддзі не павінна быць што паесці? Я хачу самаразвівацца, каб кожны атрымліваў задавальненне ад працы. А не думаў, як яму пракарміць сям'ю. У Фінляндыі плацяць 800 еўраў беспрацоўным. А ў нас нейкія падаткі яшчэ патрабуюць. Там чалавек патрэбны грамадству і самазадаволены. Вяршыня піраміды – самаразвіццё, самапазнанне. Мы – людзі. А ў нас усё зводзіцца да базісных разуменняў! Паесці, паспаць, так жыць нельга», - звярнуўся ўдзельнік мітынгу ў Гародні.

Сайт Сharter97.org вядзе онлайн-трансляцыю з акцый на Дзень Волі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках