19 красавiка 2024, Пятніца, 23:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску затрыманыя больш за тысячу чалавек

95
У Менску затрыманыя больш за тысячу чалавек
ФОТА: AP/СЯРГЕЙ ГРЫЦ

Больш за тысячу чалавек затрыманыя на Дзень Волі ў Менску.

Хапун адбываўся з усіх бакоў на подступах да Акадэміі навук, ля плошчы Якуба Коласа, вуліцы Казлова, на праспекце Машэрава, у раёнах вуліц Сурганава, Кузьмы Чорнага, плошчы Калініна.

Charter97.org вёў онлайн падзей у цэнтры Менска.

Людзям не давалі сабрацца, цягнулі кожнага, хто меў плакат або сцяг.

Тым не менш, некалькі тысяч чалавек сканцэнтраваліся ля плошчы Якуба Коласа. Яны рушылі ў бок цэнтра, піша nn.by.

Людзей атачылі і хапалі там.

Пратэстоўцы не супраціўляліся. Яны пратэставалі проста самім фактам выхаду на вуліцу.

Пакуль цяжка ацаніць агульную колькасць затрыманых. Але размова ідзе пра сотні чалавек. Толькі ў офісе праваабаронцаў-вясноўцаў затрымалі 58 міжнародных назіральнікаў. Затрыманыя за відэаздымку затрыманняў у адным з двароў на вуліцы Кузьмы Чорнага карэспандэнты «Нашай Нівы» паведамляюць, што ў адным Заводскім РУУС яны бачылі не менш за 100 затрыманых. РУУС у Менску восем, частка затрыманых сталі адразу завозіць у ізалятары на Акрэсціна і ў Жодзіна.

Карэспандэнты сталі сведкамі затрыманняў не менш за 150 чалавек ля завода «Белвар», 50 чалавек - каля «Электрасілы», яшчэ 50 - каля крамы «Крышталь» на праспекце Машэрава.

На разгон мірнай дэманстрацыі, дакладней, на тое, каб яна не адбылася, былі накіраваны тысячы супрацоўнікаў праваахоўных органаў, сотні адзінак тэхнікі.

У той жа дзень сотні людзей выйшлі на Дзень Волі ў Берасці, Гародні, Гомелі.

Фото: «Наша Ніва»
Напісаць каментар 95

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках