28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ні капейкі ашалеламу дыктатару!

125
Ні капейкі ашалеламу дыктатару!
НАТАЛЛЯ РАДЗІНА

Лукашэнка прадэманстраваў, на што ён просіць грошай у МВФ.

Так галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна пракаментавала падзеі ў Менску 25 сакавіка.

- Акцыя на Дзень Волі прадэманстравала на што Лукашэнка выдаткоўвае дзяржаўныя сродкі і грошы, што выбіваюцца з беспрацоўных, і на што просіць крэдыт МВФ — на тысячы сваіх амапаўцаў-дубаломаў, вадамёты, аўтазакі, КДБ, турмы і калоніі. Таму цяпер нельга даваць дыктатару ні капейкі грошай, і неадкладна рэагаваць санкцыямі на арышты мірных людзей, праваабаронцаў і журналістаў.

Лукашэнка, вядома, з’ехаў з глузду канчаткова. Але людзі пляскалі і свісталі ў твар узброеным амапаўцам! І цяпер гляджу каментары менчукоў з вуліц - абурэнне, нянавісць, гатоўнасць яго парваць, прычым усё адкрыта і на тэлекамеры. Гэта не 2010-ы год. Перамены будуць, - заявіла Наталля Радзіна.

Напісаць каментар 125

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках