29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ідзе беларуская вясна

19
Ідзе беларуская вясна
ТОМАШ МАЦЯЙЧУК

Сістэма, створаная Лукашэнка, рухаецца да краху.

Польскі журналіст Томаш Мацяйчук павіншаваў беларусаў са святам, а таксама падзяліўся сваім назіранняў за падзеямі, што адбываюцца ў Беларусі.

«Дарагія беларусы, дарагія браты і сёстры, сёння ваш вялікі дзень - Дзень Волі!

25 сакавіка 1918 ваша нацыя пасля 123 гадоў расейскай акупацыі абвясціла аб жаданні вярнуць сабе незалежную дзяржаву. На жаль, бальшавікі выявіліся мацнейшымі, хоць варта падкрэсліць, што крыніцай іх сілы ні ў якім выпадку не былі якасць і адвага, а ўсяго толькі велізарная колькасць гарматнага мяса, якое ў многіх бітвах выдатна перамагаў і браў у палон ваш герой генерал Булак-Балаховіч.

Вялікае Княства Літоўскае і Беларуская Народная Рэспубліка былі знішчаныя вашымі ўсходнімі суседзямі. Сёння ваш усходні сусед зноў пагражае вашай бяспецы, вашай волі і вашай будучыні.

Расейская Федэрацыя доўгія гады спансавала Лукашэнку толькі для таго, каб ваша нацыя не пайшла еўрапейскім шляхам палякаў і літоўцаў. Лукашэнка змагаўся з дэмакратыяй, саджаў вас у турмы, блакаваў развіццё вашай мовы і рабіў усё, каб ваш народ застаўся пры штучна створанай савецка-беларускай ідэнтычнасці, замест сапраўднай беларускай, якой крыніцамі з'яўляюцца Вялікае Княства Літоўскае і Беларуская Народная Рэспубліка. Аднак сістэма, створаная Лукашэнкам, рухаецца да краху, а паводле законаў прыроды - канец аднаго - гэта заўсёды пачатак іншага.

Ідзе беларуская вясна, а разам з ёй наступіць адраджэнне вялікай беларускай нацыі. Гэты працэс ужо не спыніць - ні пуцінскай зніжкай на газ, ні лукашэнкаўскімі пагрозамі, ні нават брутальным разгонам мітынгоўцаў. У хуткай будучыні на будынку парламента ў Менску пабачым бел-чырвона-белы сцяг, а чырвона-зялёны адправіцца туды, дзе яго месца - на звалку гісторыі.

Жыве Беларусь!» - напісаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» польскі журналіст і палітолаг Томаш Мацяйчук.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках