28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мы ўсё адно пераможам!

14
Мы ўсё адно пераможам!
ВАЛЕРЫЙ ШЧУКІН
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

75-гадовы праваабаронца знаходзіцца ў вайсковым шпіталі ў кардыялагічным аддзяленні.

Яго затрымлівалі чацвёра АМАПаўцаў. Валеры Шчукін збіты. Ён думае, што «фантамасы», якія ўчора хапалі людзей былі чымсьці абкураныя або абколатыя. Але ён кажа: «Мы ўсё адно пераможам!»

- Слава Богу, жывы! – стараецца бадзёра адказваць сайту belaruspartisan.org 75-гадовы журналіст, праваабаронца, былы дэпутат Вярхоўнага Савета. – Мяне ўзялі на плошчы Калініна. Далей я проста не змог дайсці – усё ўсюды было перацятае, у кожнай падваротні дзяжурылі спецслужбы. Наогул не ведаю, як некаторыя ўмудраліся пры такой магутнай блакадзе патрапіць на Акадэмію навук.

На Калініна стаяў аўтобус, у які закідвалі людзей. На плошчы афіцыйна знаходзіцца было не забаронена – ва ўсякім выпадку, пра гэта ніхто і нідзе не абвяшчаў. І тое, што там утварылася група людзей – я думаю, у гэтым вінаватая міліцыя. Людзям проста не было куды падзецца.

Бралі ўсіх. За што - не ведае ніхто. Мы не лаяліся, не супраціўляліся.

Я на сваім веку пабачыў шмат акцый пратэсту, на якіх працавалі АМАПаўцы. Гэтым разам нават адзначыў для сябе: тыя АМАПаўцы, якія былі ў шаломах, хапалі і білі людзей, -- у іх былі нейкія шалёныя вочы. Я нават падумаў, што яны былі пад нейкім уздзеяннем...

Мяне пару разоў ударылі дубінкай, трапілі па назе. Шнар цяпер там ярка-бэзавага колеру. Ад ўдару быў такі боль, што я пару гадзін не мог ісці – кульгаў.

Мяне цягнулі чацвёра ў шаломах. З адным я, напэўна, яшчэ справіўся б, а з некалькімі ўжо цяжэй...

У аўтобусе тыя, хто супраціўляўся, атрымлівалі ўдар у пахвіну і «ластаўку». Чым была выкліканая такая жорсткасць – не зразумела. Усіх усё адно не заб'юць!

Наш аўтобус прывезлі ў Завадскі РУУС. Спачатку хацелі везці ў Цэнтральны, але, як высветлілася, там усё было перапоўнена.

У Заводскім РУУС мяне не білі. Але білі іншых.

Мне давялося дзве гадзіны сядзець на мокрым асфальце. Там усіх паставілі тварам да сцяны з паднятымі рукамі. Але я стаяць не мог. І да сценкі адмовіўся паварочвацца прынцыпова! Не люблю быць спіной да ворага. І думаю, што ў такой сітуацыі лепш атрымаць кулю ў грудзі, чым у спіну.

Урэшце, я проста сеў на мокры асфальт, на якім давялося правесці дзве гадзіны, пакуль ішло афармленне пратаколаў.

Пратакол на мяне таксама склалі, але за што – не ведаю. Не бачыў і не чытаў.

Мне было дрэнна. І хтосьці выклікаў «хуткую». Калі мяне аглядалі лекары, мяне ўсяго трэсла, былі вельмі моцныя дрыжыкі, з якімі я проста не мог зладзіць. Быццам і апрануты быў цёпла, але, мабыць, мокры асфальт, дрэннае надвор'е... Ну і ціск быў вельмі высокім – 210 на 100...

Дачка прывезла мне ў шпіталь кніжку, інсулін, ежу – пасля ін’екцыі абавязкова трэба добра паесці. Інакш рэакцыя арганізма можа быць вельмі непрадказальнай. Мне неабходна чатыры ўколы інсуліну на дзень. Калі зняволяць – не ведаю. Як быць з ін’екцыямі, без якіх я проста не магу жыць. Хто там іх калоць будзе? І ці будуць калоць менавіта інсулін? Даверу да сістэмы няма ніякага..

Але мы ўсё адно пераможам!

Нагадаем, што 25 сакавіка

Напомним, что 25 марта ўлады выставілі супраць мірных дэманстрантаў тысячы супрацоўнікаў АМАПу.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках