25 красавiка 2024, Чацвер, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Польшчы: Патрабуем неадкладна вызваліць усіх затрыманых у Беларусі

9
МЗС Польшчы: Патрабуем неадкладна вызваліць усіх затрыманых у Беларусі

Міністэрства замежных спраў занепакоенае тым, як улады Беларусі перашкаджалі правядзенню мірнага пратэсту ў Менску 25 сакавіка.

Бюро Прадстаўніка для прэсы Міністэрства замежных спраў Польшчы распаўсюдзіла заяву (пераклад – «Радыё Свабода») у сувязі з падзеямі ў Менску 25 сакавіка.

Міністэрства замежных спраў «занепакоенае тым, як улады Беларусі перашкаджалі правядзенню мірнага пратэсту ў Менску 25 сакавіка 2017 года».

Прэвентыўныя затрыманні і арышты, а таксама запалохванне журналістаў і дзеячоў незалежных арганізацый, якія адбываліся як на мінулым тыдні, так і ў дзень пратэсту, у тым ліку ператрус памяшканняў арганізацыі «Вясна», а таксама перашкоды маніфестантам трапіць на месца дэманстрацыі ў Менску - гэта прыклады парушэння апошнім часам фундаментальных грамадзянскіх свабод і правоў чалавека ў Беларусі, мяркуе польскае замежнапалітычнае ведамства і заклікае «спыніць прымяненне гвалту праваахоўнымі органамі і неадкладна вызваліць з-пад арышту затрыманых».

Падставы, на якіх Еўрапейскі Звяз хоча будаваць трывалыя стасункі з Беларуссю, - гэта павага да правоў чалавека і фундаментальных свабод, у тым ліку свабоды слова, права на асацыяцыі і сходы, а таксама захаванне правоў усіх грамадскіх рухаў паводле міжнародных стандартаў і абавязанняў, - нагадвае польскі МЗС.

Гэта другая заява МЗС Польшчы пра Беларусь цягам апошняга тыдня. 22 сакавіка яно нагадала, што еўрапейскія санкцыі былі прыпыненыя наўзамен за пазітыўныя сігналы з Менска.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках