28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як вярнуцца да сітуацыі, калі ў НХЛ выступалі чацвёра беларусаў?

6
Як вярнуцца да сітуацыі, калі ў НХЛ выступалі чацвёра беларусаў?

У Беларусі былі створаныя залішне цяплічныя варункі для хакеістаў.

Галоўны трэнер «Барыса» Эдуард Занкавец у інтэрв'ю tut.by паразважаў аб узроўні беларускіх хакеістаў:

- Вы адзначалі, што еўрапейскія хакеісты гатовыя ахвяраваць шмат чым, у тым ліку і фінансавымі выгодамі, дзеля высокіх мэтаў, а ў беларускіх гульцоў іншыя прыярытэты. Яны арыентуюцца на фінансавую выгаду?

- Безумоўна, гэта тычыцца не ўсіх гульцоў, але глядзіце самі: сёння ў НХЛ няма нікога з беларусаў, акрамя Міхаіла Грабоўскага. А ў тых жа Даніі і Аўстрыі ёсць хакеісты, якіх выбіраюць праз драфт. Яны імкнуцца за акіян, а ў беларусаў, акрамя НХЛ, ёсць магчымасць выступаць у сябе на радзіме ці ў клубах КХЛ, дзе добрыя ўмовы, а намаганняў можна прыкладваць менш.

Магчыма, у Беларусі былі створаныя залішне цяплічныя ўмовы для хакеістаў: у пэўны момант асобныя гульцы атрымлівалі больш, чым заслугоўвалі. Усё ж такі прабіцца ў НХЛ значна складаней. Хакеісты, якія трапляюць за акіян, праходзяць праз выпрабаванні - жывуць не ў найлепшых умовах, гуляюць у мінорных лігах, згаджаюцца на невысокія заробкі. Але яны свядома ідуць на гэта, каб пасля гуляць у найлепшых клубах. Калі б у нас па суседстве не было КХЛ і расейскіх клубаў, цалкам магчыма, што мы б вярнуліся да той сітуацыі, калі ў НХЛ выступалі чатыры беларускія хакеісты.

Вы думаеце, што хакей у Беларусі - нацыянальны тып спорту, ці гэта штучна навязанае перакананне?

Спачатку ён быў нацыянальным штучным чынам. Але сёння, нават калі меркаваць з напаўняльнасці «Мінск-Арэны» на матчах «Дынама», гэта ўжо дакладна наш тып спорту. Так, «Юнацтва» не збірае такія аншлагі. Але пагадзіцеся: калі на адной тэрыторыі існуюць два тэатры, у адным з якіх сабраныя найлепшыя акторы, а ў другім выступаюць усе астатнія, то гледачы будуць выбіраць топавую трупу - у нашым выпадку гэта КХЛ і АЧБ. Тым больш кошт квіткоў на матчы КХЛ абсалютна прымальны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках