20 красавiка 2024, Субота, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова асудзілі на 25 дзён

18
Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова асудзілі на 25 дзён
Фота: tut.by

На гэты момант гэта максімальны прысуд за святкаванне Дня Волі.

У судзе Савецкага раёна адбыўся разгляд справы таксіста і актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова, піша tut.by.

Кулакоў распавёў, што калі ішоў на акцыю, узяў з сабой два блокі цыгарэт, некалькі кілаграмаў цыбулі, часнык. Усё забралі пры затрыманні.

Не ўстаў, калі ўвайшла суддзя.

- І не ўстану. Я не давяраю суду, які служыць гэтаму крываваму і зладзейскаму рэжыму, - сказаў Леанід Кулакоў.

- Мы яшчэ да гэтага падыдзем, - адказала суддзя.

Леанід Кулакоў адмовіўся адказваць на якія-небудзь пытанні суддзі і даваць тлумачэнні.

Марына Фёдарава абвясціла перапынак, пасля якога заявіла, што падстаў для адводу суддзі ў Леаніда Кулакова няма.

- Хадайніцтвы заяўляць будзеце? - спытала суддзя.

- Мне трэба азнаёміцца з матэрыяламі справы, але без акуляраў я нічога не бачу. У РУУС мне ніякія дакументы чытаць не давалі.

- А дзе вашы акуляры?

- У Савецкім РУУС.

У працэсе зноў абвешчаны перапынак на 10 хвілін.

Акуляры знайшліся. Леанід азнаёміўся з матэрыяламі справы. І пасля гэтага патлумачыў суду, што хацеў удзельнічаць, але проста не дайшоў. Усё было ачэпленае - не ведаў, куды ісці. Проста глядзеў па баках. Падышлі супрацоўнікі міліцыі і сказалі прайсці ў аўтазак.

- Яны нават пальцам да мяне не дакраналіся. Таму ў пратаколе - правакацыя і хлусня. А вынік усім вядомы.

Потым перайшлі да допыту сведак - Качана і Міхасёва.

- Затрымліваў яго на вуліцы Хмяльніцкага 25 сакавіка блізу дзвюх гадзін дня, - хутка прамовіў Дзмітрый Качан.

- Не спяшайцеся, - спыніла яго суддзя.

Далей ён распавёў завучаны тэкст, як і на ўсіх астатніх працэсах. Сведкі Качан і Міхасёў ходзяць на многія пасяджэнні ў Савецкім судзе.

- Вы кажаце праўду? - спытаў Кулакоў у Качана.

- Так.

- Ці гатовыя паклясціся?

- Мы не ў Штатах, каб клятвы прамаўляць, - адказаў Дзмітрый Качан, нягледзячы на тое, што суддзя зняла пытанне да сведкі.

Сведкі Канстанціна Міхасёва актывіст Леанід Кулакоў назваў «ілжывымі».

- Вы хлусіце. Таму што ў пратаколе напісана, што мяне затрымалі на Хмяльніцкага. Але гэта адбылося на вуліцы Якуба Коласа, - удакладніў Кулакоў. - Хоць і пікету там не было, я стаяў проста адзін. Няма веры вам. Прысуд усім вядомы.

Сведка Качан увогуле спачатку пераблытаў Кулакова з праваабаронцам «Вясны», які сядзеў на суседняй лаўцы.

Вердыкт суддзі - 25 дзён арышту.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках