25 красавiка 2024, Чацвер, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рыгоні заклікаў неадкладна вызваліць затрыманых на Дзень Волі

8
Рыгоні заклікаў неадкладна вызваліць затрыманых на Дзень Волі
Андрэа Рыгоні
ФОТА: БЕЛТА

Спецдакладчык ПАРЕ аб Беларусі асудзіў дзеянні рэжыму Лукашэнкі.

Паводле вынікаў свайго даследчага візіту ў Менск 23-24 сакавіка спецдакладчык Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы аб Беларусі Андрэа Рыгоні заклікаў беларускія ўлады падтрымліваць дыялог з Парламенцкай асамблеяй і неадкладна вызваліць усіх затрыманых у сувязі з дэманстрацыямі ў сакавіку і штогадовым святкаваннем Дня Волі 25 сакавіка, піша «Вясна».

З паведамленняў СМІ, з пачатку сакавіка больш за 100 журналістаў сталі ахвярамі нарастальнага ціску, затрыманняў, гвалту і адміністрацыйнай адказнасці; блізу 700 чалавек, у тым ліку лідары апазіцыі, былі затрыманыя, і многія з іх, як чакаецца, будуць асуджаныя ў судовым парадку.

«Выкарыстанне адміністрацыйных затрыманняў і гвалту дзеля запалохвання апазіцыі выклікае трывогу і асаблівую заклапочанасць падчас збліжэння паміж Беларуссю і Асамблеяй. Усё павінна быць зроблена, каб пазбегнуць таго, што людзі, затрыманыя да пачатку і падчас дэманстрацый, стануць палітычнымі вязнямі. Масавыя затрыманні - не развязанне праблемы крытыкі і іншадумства, яны толькі аддаляюць краіну ад еўрапейскіх стандартаў павагі свабоды выказвання меркаванняў, сходаў і правоў чалавека».

У Менску Рыгоні сустрэўся з прадстаўнікамі ўрада, у тым ліку з дыктатарм, міністрам замежных спраў і спікерамі абедзвюх палат парламента, а таксама з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, у тым ліку актывістамі апазіцыі, журналістамі і НДА. Спецдакладчык ПАРЕ мае намер прадставіць свой даклад Камітэту на сесіі Асамблеі, якая адбудзецца ў красавіку.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках