25 красавiка 2024, Чацвер, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар «Мінск-2»: лаўкосты не адпавядаюць высокім стандартам нашага аэрапорта

67
Дырэктар «Мінск-2»: лаўкосты не адпавядаюць высокім стандартам нашага аэрапорта

Лаўкост-кампаніі хацелі прыйсці на беларускі рынак, але не пагадзіліся на пастаўленыя ўмовы.

Гендырэктар Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» чакае, што ў агляднай будучыні ў Беларусь пачнуць лётаць самалёты з Паўночнай Амерыкі, Індыі і Японіі. Умовы ж працы еўрапейскіх лаўкост-кампаній, са слоў Дзмітрыя Мелікяна, не заўсёды адпавядаюць айчынным стандартам. Пра гэта ён распавёў у праграме «Тыдзень» на тэлеканале СТВ, піша nn.by.

Генеральны дырэктар аэрапорта сказаў, што Беларусь не будзе капіяваць мадэль Віленскага аэрапорта, куды лётае некалькі бюджэтных кампаній. У планах Дзмітрыя Мелікяна - зрабіць Менск значным перасадачны вузлом для пасажыраў падчас шляху з Еўропы ў Азію.

«У Вільні няма сваёй базавай авіякампаніі. Яны вымушаныя прыцягваць усе кампаніі, якія абы лёталі. У іх няма транзіту», - патлумачыў сваю пазіцыю гендырэктар Нацыянальнага аэрапорта.

Ён прызнаў, што лаўкост-кампаніі хацелі б прыйсці на беларускі рынак. Але ўмовы менскага аэрапорта іх не задаволілі.

«Так, гэта танны тур, гэта, з аднаго боку, усё вельмі добра, але «лаўкост»-кампаніі зарабляюць на іншым. Яны зарабляюць на багажы, на паслугах, якія надаюць не бясплатна на борце самалёта, - апісаў мадэль працы бюджэтных перавозчыкаў Дзмітрый Мелікян. - Яны просяцца. Мы ім прапануем паслугі, як надаём мы іншым авіякампаніям. Яны: «Не, давайце мы будзем зарабляць на багажы. Давайце». Я кажу, што не. Наш стандарт, што ў чалавека, які прыбываў у аэрапорт, у кошце квітка ўжо закладзенае тое, што ён свае 20 кг у багажы і 8 у ручной паклажы спакойна правозіць. І не трэба яго мучыць, не трэба з яго рабіць нейкага ізгоя. Я мяркую, што наш народ павінен атрымліваць высакаякасную паслугу».

Іншымі словамі, мадэль лаўкост, пры якой бясплатна можна правезці на борце толькі ручную паклажу, а багаж і харчаванне на борце трэба набываць дадаткова, не ўпісваецца ў стандарты Нацыянальнага аэрапорта «Мінск».

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках